КДК канфіскаваў 40 кг “небяспечнай прадукцыі” ў крамах Брэсцкага і Жабінкаўскага раёнаў
19 жніўня, Позірк. Аб канфіскацыі больш за 40 кг “небяспечнай прадукцыі” ў крамах Брэсцкага і Жабінскага раёнаў (Брэсцкая вобласць) паведамляе Камітэт дзяржкантролю (КДК).
Адзначаецца, што “падчас кантрольных мерапрыемстваў” у крамах “выяўлены шэраг парушэнняў правілаў гандлю і санітарных нормаў”.
КДК устаноўленыя факты рэалізацыі харчовай прадукцыі з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці; невыканання ўмоў і рэжымаў захоўвання харчовай прадукцыі; невыканання абавязковага пераліку тавараў; адсутнасці абавязковай інфармацыі аб таварах для спажыўцоў.
Удакладняецца, што малочныя і мясныя прадукты захоўваліся з парушэннем тэмпературнага рэжыму. “Напрыклад, варанае згушчанае малако захоўвалася пры +21 з замест устаноўленых вытворцам ад 0 да +10 С”, — гаворыцца ў паведамленні.
Перавышэнне тэрмінаў прыдатнасці на некаторыя хлебабулачныя вырабы, малочную і мясную прадукцыю склала ад 19 гадзін да 7 сутак, паведамляе ведамства.
Таксама ў рэалізацыі знаходзіліся “каўбаса, сала, мясныя паўфабрыкаты без дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку”.
“Частка парушэнняў аператыўна ліквідаваныя. Уласнікам накіраваныя рэкамендацыі па навядзенні парадку ў гандлёвых аб’ектах”, — адзначае камітэт.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаМіліцыя Віцебскай вобласці ўслед за Мінскай трэніравалася "спыняць масавыя беспарадкі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБольш за палову аб'ёму ВУП забяспечылі з пачатку года Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


