Мінск 17:44

У 114 раёнах з 118 дазволена свабодна наведваць лясы

19 жніўня, Позірк. Толькі ў трох раёнах Беларусі з 118 забаронена наведваць лясы, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забарона дзейнічае ў Брагінскім, Хойніцкім і Жыткавіцкім раёна (усе — Гомельская вобласць).

У Салігорскім раёне (Мінская вобласць) уведзеныя абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў.

У астатніх 114 раёнах можна свабодна наведваць лясы.

Падзяліцца: