BEROC: Павышэнне Нацбанкам стаўкі рэфінансавання — моцна запозненая мера

25 чэрвеня, Позірк. Рашэнне Нацыянальнага банка аб павышэнні стаўкі рэфінансавання з 9,5 да 9,75% з’яўляецца эканамічна абгрунтаванай, але “моцна запозненай” мерай, заявіў на брыфінгу 25 чэрвеня старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.
На яго думку, рашэнне Нацбанка “адпавядае сітуацыі, якая склалася ў эканоміцы, у прыватнасці, яе перагрэву, інфляцыйнага ціску”, але яно “павінна было прымацца яшчэ ў другой палове 2023 года”.
Эксперт звярнуў увагу на нязначнасць змянення стаўкі, адзначыўшы, што такое павышэнне “носіць абсалютна сімвалічны характар”, бо з улікам інфляцыі стаўка ў рэальным выражэнні “нават знізілася”.
“Непрадказальная і супярэчлівая манетарная палітыка можа весці да павышэння ўзроўню інэрцыйнасці інфляцыйных чаканняў, ўскладнення інвестыцыйнага планавання і прагназавання, што спараджае рызыкі яшчэ большага зніжэння эфектыўнасці грашова-крэдытнага рэгулявання”, — сказаў Харытончык.
Рашэнне аб павышэнні стаўкі рэфінансавання з 25 чэрвеня з 9,5 да 9,75% гадавых было прынятае 23 чэрвеня па выніках пасяджэння праўлення Нацыянальнага банка, прысвечанага развіццю сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.
Прычынамі прэс-служба рэгулятара назвала “рызыкі, звязаныя з падвышанай траекторыяй інфляцыі”, а таксама “стымуляванне інвестыцыйнай актыўнасці”.
“Аналіз паказвае, што, нягледзячы на захаванне станоўчай дынамікі эканамічнага росту, узмацняецца макраэканамічны дысбаланс, выкліканы нарошчваннем разрыву паміж тэмпамі росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы”, — заявіў старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка.
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


