За траціну года Беларусь набыла тавараў і паслуг на 856 млн долараў больш, чым прадала

26 чэрвеня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені — красавіку 2025 года склаў 31 млрд 679,7 млн долараў — на 2,2% больш, чым за першую траціну 2024-га (30 млрд 994,7 млн), сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.
Экспарт склаўся на ўзроўні 15 млрд 411,8 млн долараў (15 млрд 451,1 млн; -0,3%), імпарт — 16 млрд 267,8 млн (15 млрд 543,7 млн; +4,7%). Адмоўнае сальда — 856 млн долараў (годам раней было -92,6 млн).
Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 26 млрд 249,1 млн долараў (26 млрд 235,9 млн; +0,1%): экспарт — 12 млрд 135 млн (12 млрд 594,9 млн; -3,7%); імпарт — 14 млрд 114,1 млн (13 млрд 641 млн; +3,5%); адмоўнае сальда — 1 млрд 979,1 млн (-1 млрд 46,1 млн; +89,2%).
Знешнегандлёвы абарот паслуг склаўся на ўзроўні 5 млрд 430,6 млн долараў (4 млрд 758,8 млн; +14,1%): экспарт — 3 млрд 276,8 млн (2 млрд 856,2 млн; +14,7%); імпарт — 2 млрд 153,7 млн (1 млрд 902,7 млн; +13,2%); дадатнае сальда — 1 млрд 123,1 млн (953,5 млн; +17,8%).
Паводле ўдакладненых даных рэгулятара, сёлета ў студзені — сакавіку знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі склаў 23 млрд 443,9 млн долараў (паводле папярэдніх даных было 23 млрд 470,5 млн): экспарт — 11 млрд 405,6 млн (11 млрд 422,7 млн), імпарт — 12 млрд 38,3 млн (12 млрд 47,8 млн).
У 2024 годзе знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў 100 млрд 79,3 млн долараў — на 5,1% больш, чым за 2023-ы (95 млрд 180,8 млн). Экспарт склаўся на ўзроўні 49 млрд 385,3 млн долараў (47 млрд 713,6 млн; +3,5%), імпарт — 50 млрд 694 млн (47 млрд 467,2 млн; +6,8%). Адмоўнае сальда — 1 млрд 308,7 млн долараў (годам раней было дадатным — 246,4 млн).
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, прырост экспарту тавараў і паслуг павінен быў скласці 7,6% (выкананы на 46,1%).
Лічба адмоўнага сальда ў знешнім гандлі “не выклікае некага непакою”, яна “будзе перакрытая ўжо па выніках трох кварталаў”, заявіў летась 17 чэрвеня Раман Галоўчанка, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра. 10 сакавіка 2025 года ён быў прызначаны на пасаду кіраўніка Нацыянальнага банка.
Кіраваць урадам пастаўлены ўжо былы кіраўнік Мінскай вобласці Аляксандр Турчын. 18 сакавіка ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” ён заявіў, што перад урадам у бліжэйшы час стаяць задачы, звязаныя з экспартам, асабліва з дыверсіфікацыяй паставак.
“Нам неабходна прысутнічаць на многіх рынках і старацца прасоўваць сваю прадукцыю”, — падкрэсліў чыноўнік.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з кіраўніком МЗС Эстоніі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПаказчыкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека застаюцца “стабільна нізкімі” — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі