Беларусы ганарацца агульнай спадчынай з Літвой і ўдзячныя за падтрымку — Ціханоўская

6 ліпеня, Позірк. З Днём дзяржаўнасці павіншавала Літву 6 ліпеня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Сёння адзначаецца каранацыя Міндоўга — першага вялікага князя Літоўскага, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X. — Беларусы ганарацца агульнай спадчынай і глыбока ўдзячныя Літве за сяброўства і падтрымку ў нашай барацьбе за свабоду”.
Літоўская гістарыяграфія называе Міндоўга вялікім князем з чацвёртага дзесяцігоддзя XIII стагоддзя, а строга з 6 ліпеня 1253 года да смерці ў 1263-м — каралём Літвы (з лат. — rex Lethowiae). У гістарычных дакументах Міндоўг да каранацыі, як правіла, называўся князем, у хроніках, што з’явіліся пазней, дзе апісваецца перыяд праўлення да станаўлення каралём, — вялікім князем (тытул, што замацаваўся за яго нашчадкамі, якія не атрымалі ў спадчыну каралеўскі тытул). Канкрэтная дата каранацыі ў крыніцах па-за межамі Літвы ў асноўным не пазначаецца, толькі год — 1253-й.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі Літва стала адной з асноўных краін, у якую тысячы беларусаў пераехалі, ратуючыся ад рэпрэсій. У Вільнюсе месціцца Офіс беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Беларусы з’яўляюцца другой паводле колькасці ўладальнікаў дазволу на пражыванне нацыянальнай групай у Літве, саступаючы толькі ўкраінцам. Разам з тым, паводле даных Дэпартамента міграцыі, пасля значнага росту іх колькасць у апошні час скарачаецца. Калі на 1 студзеня 2023 года літоўскі ДНЖ мела 48.804 грамадзяніны Беларусі, 1 студзеня 2024-га 62.167, то на 1 студзеня 2025-га — 57.511, 1 траўня — 53.284, 1 чэрвеня — 52.662, 1 ліпеня — 52.287.
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка


