Па справе “Беларускага Гаюна” ўжо адбылося сама меней 6 судовых працэсаў — “Вясна”

11 ліпеня, Позірк. Сама меней 6 судовых працэсаў ужо адбылося па справе “Беларускага Гаюна”, паведамляе праваабарнчы цэнтр “Вясна”.
Праваабаронцы нагадалі, што ў апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў рамках крымінальнай справы за перадачу інфармацыі згаданаму маніторынгаваму праекту. Вядомыя імёны 26 фігурантаў справы, змешчаных пад варту, але агульная лічба затрыманых значна большая.
Праект “Беларускі Гаюн” быў заснаваны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, займаўся маніторынгам ваеннай актыўнасці ў Беларусі. Спыніў працу 7 лютага 2025 года, неўзабаве пасля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе “збіралася інфармацыя ад людзей”.
“Мы не ведаем, які аб’ём даных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнта быў доступ. Я хачу адразу сказаць, што ў гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэта памылка была маёй”, — паведаміў заснавальнік праекта Антон Матолька.
Блогер папярэдзіў пра пагрозу для людзей, якія дасылалі ў бот інфармацыю. У некаторых з іх атрымалася эміграваць.
Пра масавыя затрыманні па справе “Беларускага Гаюна” паведамлялася 2 траўня.
У чэрвені Гродзенскі абласны суд завочна прыгаварыў Матольку да 20 гадоў пазбаўлення волі за “шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці”.
8 ліпеня стала вядома, што Віцебскі абласны суд прыгаварыў 25-гадовага Мікіту Лосіка — малодшага брата палітвязня Ігара Лосіка — да 3 гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу паводле арт. 361⁴ КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Адзначалася, што мужчыну асудзілі за перасылку некалькіх фотаздымкаў у чат-бот праекта “Беларускі Гаюн”.
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць пабудаваных у Беларусі кватэр зменшылася на 17,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях два дні запар абнаўляліся гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБез супастаўнага нарошчвання выпуску эфектыўнасць інвестыцый "выклікае пытанні" — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваBySol патлумачыў мінулым досведам рэзерваванне часткі сродкаў, сабраных для вывезеных 11 верасня ў Літву зняволеныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка