Літоўскія мытнікі знайшлі ў цягніку са шчэбнем партыю кантрабандных цыгарэт на 400 тыс. еўра
13 ліпеня, Позірк. Буйная партыя кантрабандных цыгарэт выяўленая ў таварным цягніку супрацоўнікамі мытні і Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ), паведамляе партал навінаў Delfi.
Гэта адбылося 26 чэрвеня, цягнік перавозіў у васьмі вагонах 520 тон гранітнага шчэбня, гаворыцца ў паведамленні.
“Аднак пад заваламі ў шасці вагонах былі выяўленыя скрынкі з цыгарэтамі, абгорнутыя ў чорны поліэтылен”, — адзначае выданне.
Выяўлена 90 тыс. пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі, а таксама цыгарэты азербайджанскага брэнда “Кено Клаб” без акцызных марак (колькасць не называецца).
Кошт канфіскаваных кантрабандных цыгарэт перавышае 403 тыс. еўра, удакладняецца ў публікацыі.
Як паведамляў “Позірк”, у ноч на 11 ліпеня аэрастатычны шар з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі прызямліўся каля прагімназіі Віктараса Куправічуса ў літоўскім Каўнасе — за 100 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю.
Афіцыйны прадстаўнік САДМ Гедрус Мішуціс паведаміў, што шар транспартаваў каля 1,5 тыс. пачкаў цыгарэт.
Мішуціс прызнаў, што колькасць кантрабандных перавозак з дапамогай аэтостатов “значна расце”.
“У гэтым годзе ў нас ужо 330 такіх выпадкаў. За ўвесь мінулы год іх было 226. Такая форма кантрабанды з дапамогай паветраных шароў апошнім часам стала асабліва папулярнай праз узмоцненую ахову мяжы на зямлі і іншыя прымаемыя захады”, — паведаміў прадстаўнік САДМ.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка