У Літве прызямлілі чарговы дрон з Беларусі
16 ліпеня, Позірк. Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы з дапамогай адмысловай прылады для барацьбы з дронамі ўвечары 15 ліпеня збіла чарговы беспілотнік, які прыляцеў з тэрыторыі Беларусі.
Як паведамляецца на сайце САДМ, дроны падобнага тыпу выкарыстоўваюцца ў асноўным для перавозкі беларускіх кантрабандных цыгарэт.
Пасля прызямлення абсталяваны GPS-навігатарам самалёт быў знойдзены памежнікамі прыкладна ў 4 км ад мяжы, недалёка ад вёскі Вілканяй. Грузу і людзей на месцы падзення беспілотніка не было.
Пра інцыдэнт былі праінфармаваныя Ваенна-паветраныя сілы Літвы.
Паводле звестак САДМ, сёлета літоўскія памежнікі канфіскавалі ўжо 34 дроны, якія меркавана выкарыстоўваліся для кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Летась кантрабандысты страцілі такім чынам 54 дроны. Колькасць канфіскаваных паветраных шароў, якія таксама выкарыстоўваліся для кантрабанды цыгарэт з Беларусі, склала 226 летась і 348 сёлета.
Партал Delfi са спасылкай на інфармацыю старшыні камітэта Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне Гедрымаса Еглінскаса паведаміў, што ў сувязі з дадзеным інцыдэнтам парламент Літвы правядзе 17 ліпеня закрытае пасяджэнне па пытаннях СПА.
Як паведамлялася раней, у змешчаным побач з літоўскай мяжой гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна (Гродзенская вобласць) памежнікамі быў затрыманы чарговы мужчына з беспілотным лятальным апаратам, акумулятарнымі батарэямі і пультам дыстанцыйнага кіравання.
10 ліпеня ў паветраную прастору Літвы з боку Беларусі ўляцеў беспілотнік мадэлі“ Гербера”, які ўпаў самастойна, пасля таго, як знаходзіўся ў літоўскай паветранай прасторы прыкладна тры хвіліны. Гэта выраб з пенапласту і дрэва, па форме нагадвае маленькі самалёт.

- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


