У Літве за паўгода канфіскавана больш за 805 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі па паветры
18 ліпеня, Позірк. За першую палову 2025 года ў Літве затрымана і канфіскавана больш за 805 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі па паветры, паведамляе партал навін Delfi.
Паводле інфармацыі медыя, даныя былі абнародаваныя па выніках міжведамаснай працоўнай нарады 18 ліпеня, скліканай з ініцыятывы генеральнага пракурора Літвы Ніды Грунскене.
Нараду з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў, паліцыі і Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) правялі ў сувязі з частымі выпадкамі выкарыстання метэазондаў і дронаў для кантрабанды цыгарэт і іншых тавараў.
Згаданыя ведамствы, паводле інфармацыі Delfi, сцвярджаюць, што многія выпадкі паветранай кантрабанды кваліфікуюцца як сістэматычнае злачыннае дзеянне, якое здзяйсняецца аднымі і тымі ж асобамі, таму падобныя інцыдэнты звычайна расследуюцца ў рамках аб’яднаных дасудовых расследаванняў — як эпізоды аднаго злачынства.
У 2024 годзе і першай палове 2025-га было распачата 20 дасудовых расследаванняў па фактах перавозкі кантрабанды пры дапамозе метэазондаў ці дронаў.
“У агульнай складанасці 34 асобам выстаўленыя абвінавачанні ў рамках дасудовага расследавання такога кшталту. Яшчэ адным значным вынікам гэтага года сталі дзесяць крымінальных спраў, якія цяпер разглядаюцца або ўжо разгледжаны ў судах”, — прыводзіць партал інфармацыю пракуратуры.
Увечары 15 ліпеня супрацоўнікі САДМ з дапамогай адмысловай прылады прызямлілі чарговы беспілотнік, які прыляцеў з боку Беларусі. Дрон, які ўпаў, знайшлі прыкладна за 4 км ад мяжы, грузу і людзей на месцы падзення не было. Як паведамлялася на сайце службы, беспілотнікі падобнага тыпу выкарыстоўваюцца ў асноўным для перавозкі кантрабандных цыгарэт.
Паводле даных САДМ, сёлета літоўскія памежнікі канфіскавалі ўжо 34 дроны, якія, як мяркуецца, выкарыстоўваліся для кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Летась кантрабандысты страцілі такім чынам 54 дроны. Акрамя таго, летась было канфіскавана 226 паветраных шароў, якія выкарыстоўваліся для кантрабанды цыгарэт з Беларусі, ад пачатку гэтага года — 348.
10 ліпеня ў паветраную прастору Літвы з боку Беларусі ўляцеў беспілотнік мадэлі “Гербера”. Пасля трох хвілін палёту над літоўскай тэрыторыяй дрон упаў без старонняй дапамогі.
16 ліпеня МЗС Літвы запатрабавала тлумачэнні ад беларускага боку ў сувязі з гэтым інцыдэнтам.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — чэрвені ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пабудавана менш жылля, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства