Дарадца Ціханоўскай абмеркаваў з уладамі ЗША прызначэнне спецпасланніка па Беларусі

18 ліпеня, Позірк. Важнасць працы беларускага падраздзялення амбасады ЗША ў Вільнюсе і магчымасць назначэння амерыканскага спецпасланніка па Беларусі абмеркаваў у Белым доме і Дзярждэпартаменце ЗША дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі, паведаміла 18 ліпеня прэс-служба дэмакратычнага лідара.
Адзначаецца, што ў Белым доме Кучынскі сустрэўся з намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША — дарадцам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Эндзі Бэйкерам, у Дзярждэпе — са спецыяльным памочнікам па пытаннях Еўропы намесніка дзяржсакратара Крыстаферам Рэнда і намеснікам памочніка дзяржсакратара, які адказвае за Беларусь, Крыстаферам Смітам.
На гэтых сустрэчах, як сцвярджаецца, абмяркоўваліся “крокі для вызвалення” беларускіх палітвязняў, падтрымка грамадзянскай супольнасці і медыя, працяг стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмсіламі Беларусі.
Адбыліся кансультацыі з дарадцамі асобных амерыканскіх кангрэсменаў і сенатараў, бакі абмеркавалі правядзенне сёлета ў Кангрэсе ЗША слуханняў з удзелам Святланы і Сяргея Ціханоўскіх. На сустрэчы з прадстаўнікамі камітэта Сената па міжнародных справах гаворка ішла пра палітыку ў дачыненні да Беларусі, а таксама пра магчымасці падтрымкі ініцыятыў у галіне дэмакратыі і правоў чалавека.
Дарадца Ціханоўскай таксама ўзяў удзел у Форуме па бяспецы ў Аспене (штат Каларада).
Пра візіт Кучынскага ў ЗША прэс-служба Ціханоўскай паведамляла 16 ліпеня.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

