Прэзідэнт МАК Ковентры: Мы не будзем спяшацца з допускам на зімовую Алімпіяду беларускіх і расійскіх спартсменаў

27 ліпеня, Позірк. Аб тэрмінах і ўмовах допуску да зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года беларускіх і расійскіх спартсменаў паведаміла прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Кірсці Ковентры.
“Мы не будзем спяшацца з рашэннем [гэтых] пытанняў да вераснёўскіх і снежаньскіх сустрэч, але, верагодна, будзем рухацца ў тым жа кірунку, што і [ў дачыненні да Алімпіяды] у Парыжы”, — цытуе Ковентры партал ski-nordique.net са спасылкай на французскае выданне L’Equipe.
28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт аказаўся амаль у поўнай ізаляцыі.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартсмену нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз яго пашпарт”.
28 сакавіка 2024 года МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расійскія атлеты могуць спаборнічаць “у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў” (без выкарыстання сцяга, гімна і іншай сімволікі сваіх дзяржаў) і толькі ў тым выпадку, калі яны “актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеянняў” і не маюць дзеючых кантрактаў з сілавымі і ваеннымі ведамствамі сваіх краін.
З аналагічнымі ўмовамі МАК дапусціў індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях-2024.
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года ў Мілане і Корціна-д’Ампеца ў Італіі.
41-гадовая грамадзянка Зімбабвэ Кjвентры абраная прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта 20 сакавіка 2025 года. Уступіла на пасаду 23 чэрвеня. У 2013–2025 гадах кіраўніком МАК быў немец Томас Бах.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ першай палове 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 16 беларусам, у тым ліку тром непаўналетнім (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка