У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

27 ліпеня, Позірк. Двое мужчын загінулі ад удару токам 27 ліпеня ў Рэчыцкім раёне (Гомельская вобласць), паведамляе Следчы камітэт.
Паводле папярэдніх звестак ведамства, трое мужчын “ажыццяўлялі перавешванне сейсмічнага кабеля праз аўтадарогу М-10”, падчас работ “яны закранулі металічным абсталяваннем лінію электраперадач”.
У выніку “двое мужчын (43 і 25 гадоў) загінулі на месцы, яшчэ адзін шпіталізаваны”.
“На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчым з прыцягненнем спецыялістаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці і Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы праводзіцца агляд месца здарэння, фіксуецца следавая карціна. Апытваюцца відавочцы, плануецца прызначэнне шэрагу экспертных даследаванняў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Абставіны здарэння будуць устаноўленыя падчас праверкі, “асаблівая ўвага будзе нададзеная прычынам і ўмовам, якія спрыялі трагедыі”, адзначае СК.

- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка