Літва перадала Беларусі ноту пратэсту праз уварванне дрона

1 жніўня, Позірк. Міністэрства замежных спраў Літвы 1 жніўня выклікала прадстаўніка беларускай амбасады і ўручыла яму ноту, у якой выказала рашучы пратэст у сувязі з уварваннем беспілотнага лятальнага апарата з Беларусі ў паветраную прастору Літвы 28 ліпеня.
МЗС запатрабаваў неадкладна даць падрабязныя тлумачэнні па інцыдэнце і не дапусціць далейшых парушэнняў.
1 жніўня Ваенна-паветраныя сілы Літвы паведамілі, што БПЛА знаходзіцца на тэрыторыі Гайжунайскага палігона (Ёнаўскі раён Каўнаскага павета).
Раніцай 28 ліпеня паліцыя Літвы папярэдзіла грамадзян аб уварванні з тэрыторыі Беларусі беспілотнага лятальнага апарата неўстаноўленага тыпу. Галоўны дарадца Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі (NKVC) Дарус Бута паведаміў навінаваму парталу Delfi, што дрон, зафіксаваны на вышыні каля 200 метраў, у апошні раз быў заўважаны каля Вільнюса.
Пазней літоўскае войска паведаміла, што Ваенна-паветраныя сілы “ажыццяўлялі назіранне“ за беспілотнікам, пакуль ён знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі; інфармацыя была перададзеная ў Аб’яднаны цэнтр кіравання паветранымі аперацыямі НАТО. Найбольш верагоднай на той момант была версія аб “дэзарыентацыі самалёта ўкраінскай СПА“.
МЗС Літвы, паводле паведамленняў мясцовых СМІ, заявіў, што “выкліча прадстаўніка амбасады“ Беларусі і ўручыць яму ноту, калі высветліцца, што “дрон ці іншы лятальны аб’ект” мае ваеннае прызначэнне.
Пасля паведамлялася, што беспілотнік бачылі ў Каўнаскім павеце. Таксама выказвалася меркаванне, што інфармацыя пра ўварванне БПЛА была ілжывай.
Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матуленіс на нарадзе 29 ліпеня заявіў, што камунікацыя паміж дзяржаўнымі ўстановамі краіны пасля інфармацыі пра ўварванне дрона 28 ліпеня “была вельмі неэфектыўнай, абсалютна неадэкватнай і толькі дадала блытаніны і няўпэўненасці“.
10 ліпеня ў Літву з Беларусі заляцеў расійскі дрон.
16 ліпеня Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ноту з рашучым пратэстам у сувязі з “незаконным парушэннем паветранай прасторы шматфункцыянальным беспілотным лятальным апаратам “Гербера“ расійскай вытворчасці“.
Знешнепалітычнае ведамства адзначыла, што беспілотнік уляцеў у Літву 10 ліпеня з боку Беларусі і ўпаў “прыкладна за адзін кіламетр ад дзяржаўнай мяжы“.
МЗС “настойліва запатрабаваў” ад Беларусі “ў самыя кароткія тэрміны даць тлумачэнні з нагоды гэтага інцыдэнту і прыняць усе неабходныя меры, каб падобныя выпадкі не паўтараліся ў будучыні”. Інфармацыі пра адказ беларускага боку на ноту не было.
Беларускія кантрабандысты часта выкарыстоўваюць у памежжы дроны, каб даставіць у Літву цыгарэты.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка