Польшча ўвяла ў строй электронны бар’ер на ўчастку мяжы з Беларуссю па Заходнім Бугу

4 жніўня, Позірк. Польшча ўвяла ў строй электронны бар’ер на ўчастку мяжы з Беларуссю, які праходзіць па рацэ Заходні Буг.
Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, пра гэта было абвешчана 2 жніўня, калі Надбужанскі памежны атрад наведваў міністр унутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Марцін Кярвіньскі (на пасадзе з 25 ліпеня; ужо ўзначальваў гэта ведамства — з 13 снежня 2023 года да 13 траўня 2024-га).
“Менавіта тут, на ўсходняй мяжы нашай краіны, разгортваецца галоўная бітва за яе цэласнасць, — заявіў чыноўнік на прэс-канферэнцыі з нагоды ўвядзення ў строй ахоўнай інфраструктуры. — Менавіта тут вядзецца сапраўдная барацьба з нелегальнай міграцыяй. Менавіта таму я тут сёння, каб падкрэсліць, што бяспека мяжы — абсалютны прыярытэт. Гэта мая першая прэс-канфэрэнцыя пасля вяртання на пасаду міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, і сімвалічна, што я пачынаю яе тут”.
“Пасля паўтара года інтэнсіўнай працы мы ўсталявалі электронны бар’ер на рацэ Буг коштам 280 мільёнаў злотых (каля 74,6 млн долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка Польшчы. — “Позірк”.). Гэта доказ рэальных інвестыцый і самаахвярнасці супрацоўнікаў, што адбіваецца на бяспецы ўсіх нас”, — адзначыў Кярвіньскі.
На сайце памежнай службы паведамляецца, што электронны бар’ер працягласцю каля 172 км цалкам праходзіць па тэрыторыі Надбужанскага памежнага атрада. Ён уключае ў сябе каля 1.900 стоек з камерамі, каля 5.000 камер кругласутачнага і цеплавізійнага назірання, а таксама адмысловыя датчыкі для выяўлення розных фізічных аб’ектаў. Пракладзена каля 200 км сілавых кабеляў і столькі ж кабеляў перадачы даных; усталявана дзевяць тэлекамунікацыйных кантэйнераў. Цэнтр маніторынгу бар’ера размешчаны ў штаб-кватэры Надбужанскага атрада памежнай службы ў Хелме (Люблінскае ваяводства). Бар’ер уключае ў сябе сем канчатковых станцый, размешчаных на тэрыторыі атрада.
Адзначаецца, што “электронны бар’ер выяўляе выпадкі, звязаныя з памежнай злачыннасцю, у прыватнасці, нелегальнай міграцыяй і кантрабандай тавараў”. “Архітэктура і прынцып працы бар’ера” забяспечваюць “аўтаматызаваную бесперапыннасць і эфектыўнасць кантролю і абароны мяжы, а таксама распазнанне і ідэнтыфікацыю пагроз і іх крыніц, збор доказаў і прыняцце дакладных мер па затрыманні парушальнікаў”.
“Зона дзеяння бар’ера ахоплівае ўсю працягласць мяжы з Беларуссю па памежнай рацэ, без “мёртвых зон”, з улікам асаблівасцяў рэльефу, наяўнасці нерухомых і праточных паверхневых вод, а таксама расліннасці. Гэта дае магчымасць супрацоўнікам Памежнай службы весці кругласутачнае назіранне за памежнай паласой і выяўляць інцыдэнты, звязаныя з перасячэннем мяжы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Інвестыцыі былі суфінансаваныя Еўрапейскім саюзам у рамках інструмента фінансавай падтрымкі кіравання межамі і візавай палітыкі ў рамках інтэграванага фонду кіравання межамі на 2021–2027 гады.
Папярэднік Кярвіньскага на пасадзе кіраўніка МУСіА Томаш Сямоняк 21 ліпеня заяўляў, што бар’ер праходзіць фінальную праверку.
30 ліпеня польскае агенцтва РАР паведамляла, што ад пачатку года ў Заходнім Бугу было знойдзена 10 цел нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды нібыта паклікалі.

Актыўнасць мігрантаў на мяжы расце, нягледзячы на меры, якія прымаюць суседнія краіны ЕС
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 4 жніўня — 21 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы расце, нягледзячы на меры, якія прымаюць суседнія краіны ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУ метадычках да 3 ліпеня ідэолагі назвалі Лукашэнку “найбольш дзейсным, найбольш паслядоўным і найбольш паспяховым абаронцам незалежнасці" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка