Па латвійскай Даўгаве беларускія цыгарэты плылі ў камерах ад трактарных шын
14 красавіка, Позірк. Аб спыненні кантрабанды беларускіх цыгарэт па рацэ Даўгава (Заходняя Дзвіна) паведаміла 14 красавіка Дзяржаўная памежная служба Латвіі.
Адзначаецца, што груз перамяшчаўся па цячэнні ракі ў дзвюх камерах ад трактарных шын ва ўпакоўках, абгорнутых у чорную поліэтыленавую плёнку. Пры праверцы камер памежнікі выявілі звыш 66 тыс. цыгарэт “NZ Gold” з беларускімі акцызнымі маркамі.
“Цыгарэты паводле падведамнасці былі перададзеныя службовым асобам дзяржаўнай паліцыі, якія распачалі крымінальную справу“, — гаворыцца ў рэлізе.
Раней аб спыненні кантрабанды па памежных рэках паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



