Беларусь за два месяцы 2026 года рэалізавала на 21,6% прадуктаў харчавання і сельгассыравіны больш, чым купіла
14 красавіка, Позірк. Аб’ём знешняга гандлю харчовымі таварамі і сельскагаспадарчай сыравінай у студзені — лютым 2026 года склаў 2 млрд 833,3 млн долараў — на 23,3% больш, чым было за аналагічны перыяд 2025-га (2 млрд 298,8 млн), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Экспарт харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны склаў 1 млрд 739,7 млн долараў (1 млрд 415 млн; +22,9%). Іх доля ў агульным аб’ёме экспарту склаў 26% (24,6%; +1,4 працэнтнага пункта).
Імпарт дасягнуў 1 млрд 93,6 млн долараў (883,8 млн; +23,7%). Яго доля — 14,4% (13%; +1,4 п.п.).
Дадатнае сальда склалася ў памеры 646,1 млн долараў (531,2 млн; + 21,6%).
Агуламм знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі за студзень — люты 2026 года склаў 14 млрд 286,3 млн долараў (за першыя два месяцы 2025-га — 12 млрд 540,1 млн; рост на 13,9%), паказаў праведзены “Позіркам“ аналіз даных Белстата.
Экспарт склаўся на ўзроўні 6 млрд 699 млн долараў (5 млрд 744,8 млн; +16,6%), імпарт — 7 млрд 587,3 млн (6 млрд 795,3 млн; +11,7%). Адмоўнае сальда склала 888,3 млн (-1 млрд 50,5 млн.; -15,4%).
У студзені 2026-га адмоўнае сальда складала 212,4 млн долараў. Такім чынам, за месяц яно павялічылася на 675,9 млн долараў (рост у 4,2 раза).
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–13 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


