Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення з Непалам аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў
5 жніўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка ўхваліў у якасці “асновы для правядзення перамоў” праект міжурадавага пагаднення з Непалам аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў.
Адпаведны ўказ падпісаны 5 жніўня, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Згодна з дакументам, Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на “правядзенне перамоў па праекце пагаднення” і “падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта”.
15 лютага 2024 года, прымаючы даверчыя граматы ад амбасадараў, Лукашэнка заявіў, што для развіцця сувязяў з Непалам “прыйшоў час больш эфектыўна задзейнічаць неабходны рэсурс”.
Ён прапанаваў пачаць з праектаў па мадэрнізацыі аграрнага сектара, прамысловасці і энергетычнага комплексу.
“Гатовыя дзяліцца ведамі і досведам у навукова-тэхнічнай сферы, навучаць вашых студэнтаў па запатрабаваных спецыяльнасцях”, — падкрэсліў тады прамоўца.
Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўстаноўленыя 19 ліпеня 1993 года.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



