За апошнія пяць дзён на аб’ектах АПК здарылася 8 пажараў — пашкоджаны камбайн, два прэс-падборшчыкі
11 жніўня, Позірк. За апошнія пяць дзён на аб’ектах аграпрамысловага комплексу адбылося 8 пажараў, сведчыць праведзены “Позіркам” маніторынг даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Брэсцкай вобласці 10 жніўня былі два такія здарэнні: у вёсцы Любашава (Ганцавіцкі раён) агонь пашкодзіў 2 тоны сена, у аграгарадку Олтуш (Маларыцкі раён) праз пажар дэфармаваныя металічныя элементы ашалёўкі збожжа-сушыльнага комплексу.
У той жа дзень у полі ля вёскі Кашара (Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) гарэлі чатыры цюкі саломы, знішчана 1 т гэтай сыравіны.
Два пажары здарыліся ў Брэсцкай вобласці 6 жніўня: у полі ля аграгарадка Вулька-Аброўская (Івацэвіцкі раён) быў пашкоджаны прэс-падборшчык Krone Comprima CF 155 XC; ля аграгарадка Снітава (Іванаўскі раён) знішчана 7 т саломы ў рулонах.
7 жніўня ў полі каля вёскі Міхалін (Брэсцкі раён) агнём быў пашкоджаны маторны адсек збожжаўборачнага камбайна “Палессе GS12” (2020 г.в.). У той жа дзень ля вёскі Пагодзіца (Барысаўскі раён Мінскай вобласці) згарэла 20 км. м (0,002 га) пасеваў.
Каля аграгарадка Дзеткавічы (Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці) 8 жніўня загарэўся прэс-падборшчык — знішчана пластыкавая ашалёўка, пашкоджаны металічны корпус і гідраўлічнае абсталяванне.
Раней паведамлялася, што за пачатак жніўня на аб’ектах АПК адбылося сем пажараў. Такім чынам, за першую дэкаду зафіксавана 15 такіх здарэнняў.
Напрыканцы ліпеня на аб’ектах АПК здарылася восем пажараў — знішчаныя аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцы.
Ад пачатку 2025 года на аб’ектах АПК ужо знішчана або пашкоджана агнём 17 адзінак тэхнікі (у 2024-м — мінімум 73), паказаў праведзены “Позіркам” агляд паведамленняў МНС.
За пяць гадоў у Беларусі істотна зменшылася колькасць асноўных відаў тэхнікі, машын і абсталявання ў сельскагаспадарчых арганізацыях, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Стала менш камбайнаў: збожжаўборачных — на 14,6% (з 8.798 на канец 2019 года да 7.514 на канец 2024-га), бульбаўборачных — на 32,9% (з 778 да 522), буракаўборачных — на 27,5% (з 298 да 216), кормаўборачных — на 11,6% (з 4.138 да 3.660), ільноўборачных — на 30,1% (з 428 да 299).
Колькасць трактароў у гаспадарках зменшылася на 9,6% (з 38.966 да 35.241), грузавых аўтамабіляў — на 14,8% (з 17.873 да 15.228).
Даільных установак і агрэгатаў стала менш на 15,4% (з 10.758 да 9.096), бульбакапальнікаў — на 35,3% (з 1.254 да 811), бульбасаджалак — на 28% (з 1.198 да 862), зернеачышчальных машын — на 12,7% (з 6.939 да 6.059), зернеачышчальна-сушыльных комплексаў — на 19,6% (з 2.559 да 2.057).
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


