Больш за чвэрць жыхароў беларускіх гарадоў заявіла аб зніжэнні даходаў — даследаванне BEROC
12 жніўня, Позірк. Аб зніжэнні сваіх даходаў заявіла 28,4% жыхароў беларускіх гарадоў, якія ўзялі ўдзел у штоквартальным анлайн-апытанні даследчага цэнтра BEROC, паведаміла на брыфінгу 12 жніўня яго навуковы супрацоўнік Віялета Панасевіч.
Паводле яе слоў, больш за палову апытаных (54%) назвала прычынай зніжэнне даходаў рост цэн, 21% — памяншэнне заказаў (кліентаў). Аб скасаванні прэміі або скарачэнні заробкаў паведамілі 19% і 17% адпаведна, скасаванні павышэння зарплаты — 14%. На зніжэнне даходаў 9% рэспандэнтаў паўплывала змяненне курсу беларускага рубля да замежных валют, 8% — скарачэнне працоўнага часу.
40% рэспандэнтаў, якія дэкларавалі скарачэнне сваіх даходаў, адзначылі, што эканомяць на вольным часе, 33% — на ежы, 27% — пратэрмінавалі плацяжы, па 21% — радзей сталі купляць новую вопратку і перасталі збіраць зберажэнні, 14% — адклалі буйныя пакупкі.
На думку 21% апытаных, эканамічная сітуацыя ў краіне за год стала “нашмат або некалькі лепшай“. Чвэрць глядзіць у будучыню пазітыўна, 26% — не чакаюць нічога добрага.
Паляпшэнне матэрыяльнага становішча сваёй сям’і за мінулы год адзначыла 20% рэспандэнтаў, пагаршэнне — 32%. 29% лічыць, што праз год яно стане лепшым, 17% — горшым.
Анлайн-апытанне праводзілася з 14 па 18 ліпеня 2025 года. У ім узяло ўдзел 1.005 гарадскіх жыхароў ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



