Заява Галоўчанкі аб адсутнасці прычын для павышэння стаўкі рэфінансавання выглядае дзіўна — эксперт BEROC

12 жніўня, Позірк. Заява старшыні праўлення Нацыянальнага банка, былога прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі аб тым, што ў цяперашні час няма перадумоў для павышэння стаўкі рэфінансавання, выглядае дзіўна. Такое меркаванне выказаў старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык на прэс-канферэнцыі 12 жніўня.
Эксперт нагадаў, што перад павышэннем у чэрвені стаўкі рэфінансавання кіраўнік рэгулятара “казаў прыкладна тое ж самае“, што стаўка “знаходзіцца на прымальным узроўні і няма прычын для яе павышэння“.
“Ну і пасля тых заяў ніякіх новых звестак увогуле не з’явілася, а стаўка павысілася. Таму да гэтых заяваў трэба ставіцца кансерватыўна”, — лічыць прадстаўнік даследчага цэнтра.
Разам з тым ён звярнуў увагу на іншую заяву Галоўчанкі — аб адсутнасці прычын для ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі.
“[Чыноўнік] там у сябе кажа, што так, інфляцыя там крыху павысілася. Ну так, амаль на 7,5% пры таргеце 5%. Трохі. Але ён кажа, што гэта звязана з нейкімі неманетарнымі фактарамі, знешняй інфляцыяй. Нават калі мы прымем гэтае тлумачэнне, сам жа Нацбанк паказвае, што інфляцыйныя чаканні растуць. І растуць, бо падаражэлі прадукты харчавання даволі істотна. Гэта значыць тут такое дзіўнае сцвярджэнне, што няма прычын для павышэння стаўкі, таму што рост інфляцыйных чаканняў мае значныя другасныя эфекты на інфляцыю“, — падкрэсліў эксперт.
12 жніўня Галоўчанка па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што цяперашняя стаўка рэфінансавання — 9,75% гадавых — “на дадзены момант з’яўляецца актуальнай і адлюстроўвае бягучы стан“.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

