Пры дэмантажы трубы на прадпрыемстве ў Бабруйску рабочы сарваўся з вышыні і загінуў
15 жніўня, Позірк. У Бабруйску (Магілёўская вобласць) рознарабочы сарваўся з вышыні і загінуў, вынікае з паведамлення прэс-службы Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, ранкам 14 жніўня мужчына займаўся дэмантажом “металічнай канструкцыі” ў цэху аднаго з прадпрыемстваў. “Падчас рэзкі газазварачным абсталяваннем элемент трубы трапіў рабочаму ў галаву. Мужчына, страціўшы раўнавагу, упаў з вышкі-туры на бетонную падлогу”, — гаворыцца ў паведамленні.
СК канстатаваў, што брыгада хуткай дапамогі спрабавала рэанімаваць пацярпелага, але беспаспяхова.
Адзначаецца, што на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група: “Апытаныя відавочцы, вынятая неабходная дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі”.
Абставіны высвятляе Бабруйскі міжраённы аддзел СК.
Гэта не першае смяротнае траўмаванне рабочых сёлета.
9 студзеня на будаўніцтве комплексу “Мінск-Свет” 41-гадовы мантажнік сарваўся з дзясятага паверха і загінуў.
11 чэрвеня ў Мачулішчах (Мінскі раён) падчас будаўнічых работ на вул. Авіятараў абарваліся трасы люлькі, якая знаходзілася на ўзроўні чацвёртага паверха. У выніку падзення загінуў 65-гадовы рабочы. Яго 50-гадовага калегу даставілі ў рэанімацыю са шматлікімі пераломамі.
22 чэрвеня 37-гадовы мужчына, прыцягнуты да зносу будынка ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць), загінуў праз абрушэнне бетоннай пліты сцяны-перакрыцця.
14 ліпеня ў Наваполацку (Віцебская вобласць) на будаўнічым аб’екце загінуў 27-гадовы дапаможны рабочы. Ён спатыкнуўся на вышыні больш за 8 метраў і ўпаў на бетоннае пакрыццё.
18 ліпеня на будоўлі ў Новалукомлі (Віцебская вобласць) 35-гадовы дапаможны рабочы падышоў да драўляных парэнчаў, якія агароджвалі балкон на ўзроўні трэцяга паверха, абапёрся і разам з імі паваліўся ўніз. Ад атрыманых траўм мужчына памёр у бальніцы.
6 жніўня на будаўніцтве аб’екта па вул. Танкавай у Мінску 43-гадовы дапаможны рабочы спатыкнуўся і ўпаў з вышыні трэцяга паверха на бетонныя прыступкі. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.
11 жніўня на 49-гадовага рабочага, які выконваў будаўнічыя работы на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства ў Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць), упала бетонная пліта. Мужчына атрымаў смяротныя траўмы.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 красавіка дырэктар дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Семіч, у 2024 годзе траўмы на вытворчасці атрымалі 1.849 чалавек — на аднаго менш, чым у 2023-м (1.850). Колькасць загінулых скарацілася за год на 10,3% (са 117 да 105).
Летась 17 пацярпелых былі маладзейшыя за 18 гадоў, двое з іх загінулі.
74% сярод усіх пацярпелых — мужчыны, сярод загінулых іх 96,2%. Такая прапорцыя “назіраецца ўжо не першы год”. Гэта, на думку Сяміча, сведчыць пра тое, што на працы “жанчыны больш спакойныя і дысцыплінаваныя”. “Партрэт загінулага — мужчына 44–45 гадоў”, — адзначыў прадстаўнік Мінпрацы.
У пяцёрку самых траўманебяспечных прафесій уваходзяць кіроўца аўтамабіля, слесар, дапаможны рабочы, трактарыст, жывёлагадоўца.
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі рэзідэнтаў "Вялікага каменя" павялічылася ў 2,4 раза ў параўнанні з першай паловай 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі на 5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка1 верасня павышаюцца пенсіі і базавая стаўкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка