Фрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм

15 жніўня, Позірк. Тое, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у тэлефоннай размове з Аляксандрам Лукашэнкам першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм, заявіў у экспрэс-каментары “Позірку“ палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман.
“Калі ўзяць практыку папярэдніх кантактаў, то кожны раз пасля таго, як амерыканцы нешта рабілі з Аляксандрам Лукашэнкам, некаторыя палітвязні выходзілі на волю. Можа, не адразу. А можа быць, хто яго ведае, ужо сёння ўвечары ці заўтра раніцай мы даведаемся пазітыўныя навіны пра палітвязняў”, — адзначыў эксперт.
Гаворачы пра размову агулам, Фрыдман падкрэсліў, што для Лукашэнкі гэта — “велізарны прапагандысцкі поспех”: “Прапаганда цяпер будзе падкрэсліваць у кантэксце гэтых перамоваў, якая Лукашэнка важная персона сусветнага значэння. Зрэшты, уласна кажучы, яна гэтым і займаецца”.
Тое, што Трамп назваў яго “глыбокапаважаным прэзідэнтам”, і тое, што нібыта кіраўнік Белага дома пагадзіўся прыехаць са сваёй сям’ёй у Беларусь — гэта “незалежна ад сітуацыі таксама сур’ёзны прапагандысцкі поспех, які яны будуць раскручваць”.
“Чаму прэзідэнт ЗША наогул вырашыў патэлефанаваць? Можна толькі рабіць адны здагадкі. Вядома, гэта звязана з яго сустрэчай на Алясцы з [прэзідэнтам РФ Уладзімірам] Пуціным. У прынцыпе, калі зыходзіць з версіі, якую выкладаў [журналіст амерыканскага часопіса Times] Сайман Шустэр (нядаўна браў у беларускага кіраўніка інтэрв’ю. — “Позірк”.), пра тое, што Лукашэнка ўдзельнічаў у распрацоўцы гэтай сустрэчы і быў кшталту шаптуном. А таксама, што як чалавек, блізкі да Пуціна, валодае нейкімі інсайдамі, тое, каб падрыхтавацца да такога кшталту размовы з Пуціным, можна, пагаварыць і з Лукашэнкам“, — мяркуе аналітык.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
