Польская памежная служба заявіла пра напад на патрулі раніцай 20 жніўня, зафіксавана больш за 60 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі

20 жніўня, Позірк. Больш за 60 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі зафіксавана раніцай 20 жніўня, паведамляе Падляскі аддзел польскай памежнай службы.
“Некалькі разоў пры спробах перасячэння польскай мяжы агрэсіўна настроеныя людзі, знаходзячыся за тэхнічнай загародай, нападалі на польскія патрулі з камянямі”, — адзначаецца ў рэлізе.
На фотаздымках, якія суправаджаюць паведамленне, адлюстраваны працэс затрымання мігрантаў, якія пераадолелі плот. Пералічваюцца краіны іх паходжання: Афганістан, Пакістан, Эфіопія, Судан.
Інцыдэнты здарыліся непадалёк ад населеных пунктаў Чарамха, Мельнік і Нараўка. Па той бок мяжы знаходзяцца Камянецкі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці.
Паводле інфармацыі аддзела, 19 жніўня на ўчастку яго адказнасці зафіксавана 90 спробаў пранікнення з Беларусі.
Агулам, як паведамляе Польская памежная служба, за мінулыя суткі адзначана “каля 100 спробаў“ незаконнага пераходу з Беларусі.
Паводле падлікаў “Позірку”, зробленых на падставе аператыўных звестак польскай памежнай службы, з пачатку жніўня зафіксавана амаль 3 тыс. спробаў нелегальнага перасячэння мяжы, з пачатку 2025 года — 21,4 тыс.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка



