НАК, які ўзначальвае Віктар Лукашэнка, з’яўляецца сузаснавальнікам кампаніі па гандлі алкаголем — расследаванне

22 жніўня, Позірк. На адкрыццё ў ліпені гэтага года ў Пружанах (Брэсцкая вобласць) крамы алкагольнай прадукцыі “Дуб зялёны” звярнуў увагу расследвальніцкі медыяпраект “Бюро”.
Адзначыўшы, што “мясцовая раённая газета анансуе запуск цэлай сеткі алкамаркетаў” пад брэндам “Дуб зялёны”, расследвальнікі ўстанавілі, што згаданая крама належыць кампаніі “Главторгпред”.
Сцвярджаецца, што на гэтую кампанію ў сакавіку 2025 года ў Пінску (Брэсцкая вобласць) была зарэгістраваная “яшчэ адзин алкапункт” “Дуб зялёны”.
“51% ” Главторгпреда” знаходзіцца ва ўласнасці [набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі прадпрымальніка] Аляксандра Зайцава. Аднак зпойваць беларусаў бізнесмен плануе не ў адзіночку, а ў кампаніі свайго патрона Віктара Лукашэнкі — 49% фірмы запісана на Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК), які з 2021 года ўзначальвае старэйшы сын Лукашэнкі”, — гаворыцца ў публікацыі.
“Праўда, колькі партнёры заробяць на новай алкагольнай сетцы, мы так і не даведаемся — уся бухгалтарская справаздачнасць кампаніі засакрэчаная як падатковая таямніца згодна з пастановай Савета міністраў”, — падкрэслівае “Бюро”.
Адзначаецца, што, акрамя “Дуба зялёнага”, з 2021 года “Главторгпред” таксама валодае супермаркетам бяспошліннага гандлю ў пункце пропуску Бераставіца (Баброўнікі) на мяжы з Польшчай.
Віктар Лукашэнка стаў прэзідэнтам НАК 26 лютага 2021 года. Да гэтага з 1997 года арганізацыю ўзначальваў Аляксандр Лукашэнка, які пакінуў пасаду пад ціскам міжнароднай спартыўнай грамадскасці на фоне падзей 2020-га.
11 траўня 2025 года аб’яднанне BelPol выпусціла фільм-расследаванне аб дзейнасці “Прэзідэнцкага спартыўнага клуба”, у якім гаворыцца, што арганізацыя з’яўляецца сродкам узбагачэння сям’і Лукашэнкі. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя карупцыйныя схемы. “ПСК” у расследаванні названы “інструментам для легалізацыі атрыманых дыктатарам Лукашэнкам і членамі яго сям’і хабараў і ўхілення ад выплаты падаткаў”.
“Прэзідэнцкі спартыўны клуб” быў заснаваны ў 2005 годзе, нязменным кіраўніком арганізацыі з’яўляецца Дзмітрый Лукашэнка — сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі. На сайце праекта гаворыцца, што клуб займаецца “арганізацыяй маштабных спартыўных спаборніцтваў, развіццём спартыўнай інфраструктуры, дабрачыннасцю і выплатай імянных стыпендый”.

- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе знізіліся продажы гарэлкі, вінаў і піваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШэсць дзён суседнія краіны ЕС не фіксуюць спробаў пранікнення нелегалаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

