Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць дзяліцца з кандыдатам на ўступленне ў ЕС Малдовай дасягненнямі ў галіне дзяржбудаўніцтва

27 жніўня, Позірк. Пра гатоўнасць дзяліцца дасягненнямі “ў галіне дзяржаўнага і сацыяльна-эканамічнага будаўніцтва” заявіў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні народу Малдовы з Днём незалежнасці (адзначаецца 27 жніўня).
“Нягледзячы на сучасныя выклікі і пагрозы, мудрасць і працавітасць малдаўскага народа дазволяць пераадолець складанасці і забяспечыць паступальнае развіццё вашай суверэннай, самабытнай і квітнеючай краіны“, — гаворыцца ў пасланні.
Аўтар “перакананы, што незалежна ад палітычнай сітуацыі беларусы і малдаване працягнуць падтрымліваць дружалюбныя стасункі, заснаваныя на глыбокай узаемнай павазе і даверы“.
Лукашэнка не павіншаваў са святам прэзідэнта Малдовы Маю Санду, якая крытыкуе ягоны рэжым, сустракаецца са Святланай Ціханоўскай і дэкларуе курс на інтэграцыю з Еўрасаюзам. Малдова мае статус кандыдата на ўступленне ў ЕС. У парламенце краіны дзейнічае група “За дэмакратычную Беларусь”.
12 ліпеня на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Малдовы, а цяпер кіраўніком прарасійскай партыі сацыялістаў Ігарам Дадонам Лукашэнка заявіў, што беларускія ўлады “гатовыя да супрацоўніцтва з Малдовай“.
Гаспадар сустрэчы паскардзіўся на тое, што малдаване ад беларусаў “адарваныя вайной“, не згадаўшы, што поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны, якая знаходзіцца паміж Беларуссю і Малдовай, развязала Расія, на якую арыентуюцца абодва палітыкі.
“Лагістыка ўскладнілася. Але свет цесны. Няма безнадзейных сітуацый, — цытавала Лукашэнка яго прэс-служба. — Таму, калі ў кіраўніцтва Малдовы, у народа Малдовы будзе жаданне вярнуцца да нашага супрацоўніцтва і прымножыць яго, Ігар Мікалаевіч, ведайце, што вы для нас там не чужы чалавек. Мы гатовыя праз вас, калі вы пагодзіцеся, садзейнічаць, аднавіць усё тое, што было згублена за гэтыя гады“.
На думку Лукашэнкі, аднавіць адносіны не складана: “Шлях прабіты, пракладзены. Мы ведаем, што патрэбна Малдове. Вы ведаеце нас добра. Мы заўсёды былі абавязковыя ў стасунках з вамі і гатовыя ў гэтых адносінах дзейнічаць”.
На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове восенню 2024 года была пераабраная Мая Санду. Па выніках другога туру яна набрала 55,35% галасоў выбаршчыкаў, яе апанент — падтрыманы партыяй Дадона прарасійскі палітык Аляксандр Стаяногла — 44,65%. На ўчастак для галасавання ў амбасадзе Малдовы ў Мінску масава завозіліся малдаване з Расіі, якія ў асноўным сімпатызуюць РФ. Гэта адбілася на выніках галасавання ў дыпмісіі.
Сёлета 28 верасня ў Малдове адбудуцца парламенцкія выбары.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

