Урад скараціў ільготы на аплату паслуг ЖКГ

3 верасня, Позірк. З 1 кастрычніка льготы па аплаце жыллёва-камунальных паслуг будуць надавацца толькі на 20 квадратных метраў жылля, вынікае з пастановы Савета міністраў № 465, паведаміў у сваім тэлеграм-канале дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Калесніковіч.
Раней ільгота на ЖКП для пэўных катэгорый грамадзян распаўсюджвалася на ўсю плошчу кватэры.
Змяненні закрануць таксама аплату спажытай вады, газу і электрычнасці. “Усё, што звыш — аплачваецца ў поўным кошце”, — патлумачыў парламентарый, адзначыўшы, што льготы можна аформіць “не толькі па месцы рэгістрацыі, але і па месцы фактычнага пражывання”.
У прыватнасці, уводзіцца прагрэсіўная сістэма аплаты за спажыты газ: да 3 тыс. кубаметраў на год — ільготны тарыф; ад 3 тыс. да 5,5 тыс. — тарыф з каэфіцыентам 1,3; звыш 5,5 тыс. — поўны кошт.
Па льготнай цане можна будзе набыць пяць балонаў звадкаванага газу на чалавека за год, больш — без зніжкі.
Для шматдзетных і сем’яў з дзецьмі-інвалідамі дзейнічаюць паслабленні.
Калі ў жыллі ніхто не прапісаны, шматлікія паслугі будуць налічвацца ў поўным кошце (акрамя ацяплення і — у некаторых выпадках — гарачай вады).
Уладальнікі прыватных дамоў змогуць прыпыняць аплату за вываз смецця да шасці месяцаў на год, калі ў доме ніхто не жыве.
Для спажыўцоў, якія ўсталявалі лічыльнікі цяпла або размеркавальнікі, прадугледжана 10-працэнтная зніжка на ацяпленне на тры гады. Захоўваюцца зніжкі за адсутнасць асобных камунікацый.
Поўны кошт ЖКП будуць плаціць уладальнікі нежылых памяшканняў або кватэр, якія выкарыстоўваюцца пад бізнес.
Паводле сцвярджэння Калесніковіча, ільготы “сталі больш мэтавымі, тарыфы — больш гнуткімі, а правілы аплаты пастрожаныя для тых кватэр, што пустуюць і перавышаюць норму спажывання”.
Аб’екты ЖКГ будуць цалкам гатовыя да працы ў восеньска-зімовы перыяд у “запланаваныя тэрміны”, заявіў на прэс-канферэнцыі 24 ліпеня начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Філановіч.
Прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН прапануе “некалькі збалансаваць” высокую долю ЖКП у бюджэтных выдатках

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


