Рассельгаснагляд не прапусціў у Беларусь адну тону дынь

Фота: Рассельгаснагляд
9 верасня, Позірк. Пра забарону вывазу ў Беларусь з тэрыторыі Бранскай вобласці (РФ) адной тоны дынь паведаміла Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Адзначаецца, што дыні перавозіліся без фітасанітарнага сертыфіката, які павінен быў пацвердзіць іх паходжанне і адпаведнасць патрабаванням краіны-атрымальніка.
У сувязі з гэтым груз вернуты адпраўніку, а “вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці”, гаворыцца ў паведамленні.
У ліпені Рассельгаснагляд не прапусціў у Беларусь 22 тоны кавуноў, вырашчаных у паўднёвых рэгіёнах Расіі, паколькі яны перавозіліся з несапраўдным фітасанітарным сертыфікатам.
У чэрвені ведамства па той жа прычыне не прапусціла ў Беларусь 18 тон агуркоў.
Стужка навін
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


