Беларусь збіла “частку беспілотнікаў, якія заблукалі”, інфармавала Польшчу і Літву пра набліжэнне невядомых БПЛА — начальнік Генштаба

10 верасня, Позірк. “Начным узаемным абменам ударамі беспілотнымі лятальнымі апаратамі паміж Расійскай Федэрацыяй і Украінай“ назваў уварванне расійскіх (паводле сцвярджэння Варшавы і Кіева) дронаў у польскую паветраную прастору мінулай ноччу начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка.
“Дзяжурнымі сіламі і сродкамі па супрацьпаветранай абароне Рэспублікі Беларусь пастаянна адсочваліся беспілотныя лятальныя апараты, якія страцілі курс у выніку ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы бакоў“, — заявіў Муравейка, словы якога цытуе прэс-служба Мінабароны.
“Частка беспілотнікаў, якія заблукалі, была знішчаная сіламі супрацьпаветранай абароны нашай краіны над тэрыторыяй рэспублікі”, — сказаў ён.
Муравейка паведаміў, што “па наяўных каналах узаемадзеяння ў перыяд з 23:00 гадзін 9 верасня да 4:00 10 верасня нашы дзяжурныя сілы і сродкі абменьваліся інфармацыяй аб паветранай і радыёлакацыйнай абстаноўцы з дзяжурнымі сіламі і сродкамі Польшчы і Літоўскай Рэспублікі”. “Тым самым апавясціўшы іх пра набліжэнне невядомых лятальных апаратаў да тэрыторыі іх краін“, — дадаў прадстаўнік ваеннага ведамства.
Паводле яго слоў, гэта дазволіла польскаму боку аператыўна адрэагаваць на дзеянні беспілотнікаў, падняўшы ў паветра свае дзяжурныя сілы.
“Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што польскі бок таксама інфармаваў беларускія дзяжурныя баявыя разлікі аб набліжэнні да мяжы Рэспублікі Беларусь неапазнаных лятальных апаратаў з тэрыторыі Украіны“, — адзначыў Муравейка.
Ён падкрэсліў, што “абмен інфармацыяй аб паветранай абстаноўцы з’яўляецца важным складнікам забеспячэння бяспекі ў рэгіёне ў цэлым і спрыяе наладжванню мер даверу і ўмацавання бяспекі”.
“Рэспубліка Беларусь і надалей працягне рэалізацыю сваіх абавязацельстваў у рамках абмену інфармацыяй аб паветранай абстаноўцы з Рэспублікай Польшча і краінамі Балтыі“, — заявіў Муравейка, які ў кастрычніку 2023 года, знаходзячыся на пасадзе першага намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі, прыгразіў “прасекчы жыццёва важны для нас калідор сілай зброі“ ў сувязі эканамічнымі санкцыямі, уведзенымі Літвой супраць беларускіх уладаў.
Раніцай 10 верасня польскія ўлады паведамілі аб масавым уварванні расійскіх дронаў на тэрыторыю краіны — першым за тры з паловай гады поўнамаштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны. Паводле інфармацыі ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, частка расійскіх дронаў прыляцела ў Польшчу праз Брэсцкую вобласць. Варшава заявіла пра “акт агрэсіі”. Паведамляецца аб адным пашкоджаным жылым будынку. Для нейтралізацыі БПЛА задзейнічаліся сілы як Польшчы, так і іншых краін НАТО.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў прылёт расійскіх дронаў у Польшчу “вельмі небяспечным прэцэдэнтам для Еўропы”.


- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар займае перадапошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі з 2013 года не фіксуюцца выпадкі захворвання на шаленства сярод людзей — урач-эпідэміёлагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў жніўні знізіліся на 0,3%, з пачатку года выраслі на 5,3% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка