Польшча ўвяла да 10 снежня беспалётную зону ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай

11 верасня, Позірк. На прапанову аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы з 1 гадзіны ночы па мінскім часе 11 верасня да 2 гадзін 59 хвілін 10 снежня 2025 года ўведзена беспалётная зона ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай.
Забарона дзейнічае кругласутачна для грамадзянскай авіяцыі, за выключэннем дзяржаўнай, санітарнай, а таксама пры выкананні палётаў, звязаных з наданнем дапамогі людзям або жывёлам (падчас стыхійных бедстваў, экалагічных катастроф і іншых надзвычайных сітуацый), абаронай і кантролем крытычна важнай інфраструктуры.
Для астатніх відаў авіяцыі, акрамя ваеннай, забарона дзейнічае ў перыяд паміж заходам і ўзыходам сонца.
Беспалётная зона ўведзеная “для гарантавання нацыянальнай бяспекі” на наступны дзень пасля масавага ўварвання расійскіх дронаў у польскую паветраную прастору (у тым ліку з беларускай тэрыторыі) — першага з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны.
Пры гэтым абмежаванняў няма ўздоўж мяжы Польшчы з Калінінградскай вобласцю Расіі.
Гл. таксама:
Дроны над Польшей. Совместная провокация или Путин подставил Лукашенко? (на рускай мове)
Беларусь збіла “частку беспілотнікаў, якія заблукалі”, інфармавала Польшчу і Літву пра набліжэнне невядомых БПЛА — начальнік Генштаба (калі спасылка не працуе, калі ласка, карыстайцеся гэтай)

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваШтучны інтэлект можа быць "дабрадзейным", лічыць супрацоўнік Інстытута філасофіі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках дзесяці месяцаў Віцебская вобласць была аўтсайдарам па тэмпах развіцця сярод рэгіёнаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях за месяц палепшыліся паказчыкі росту ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 19 лістапада — 19 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка


