Польскія ўлады гатовыя разгледзець пытанне кампенсацыі страт сваёй прамысловасці, калі мяжа з Беларуссю застанецца закрытай пасля вучэнняў “Захад-2025“

12 верасня, Позірк. Польскія ўлады гатовыя разгледзець пытанне кампенсацыі страт сваёй прамысловасці, калі мяжа з Беларуссю застанецца закрытай пасля вучэнняў “Захад-2025“ (12-16 верасня). Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі на начной прэс-канферэнцыі на памежным пераходзе Цярэспаль адразу пасля закрыцця мяжы.
“Як сказаў прэм’ер-міністр Дональд Туск на апошнім пасяджэнні ўрада, калі ён прадстаўляў рашэнне аб тым, што польска-беларускія памежныя пераходы будуць зачыненыя, усе ведамствы павінны падрыхтаваць даныя аб патэнцыйных стратах, і на аснове сумы страт і працягласці закрыцця мяжы мы будзем прымаць рашэнне аб магчымай падтрымцы асобных галін прамысловасці. Гэта рашэнні, якія яшчэ наперадзе”, — сказаў Кервіньскі.
Паводле слоў міністра, ён разумее, што закрыццё мяжы — няпростае рашэнне для многіх прадпрыемстваў. “Аднак мы прынялі яго, клапоцячыся пра бяспеку палякаў. Хачу падкрэсліць: закрыццё мяжы не абмяжоўваецца перыядам вучэнняў. Сітуацыя будзе пастаянна аналізавацца. Памежны рух адновіцца толькі тады, калі мы будзем упэўненыя ў поўнай бяспецы палякаў, калі нам не будзе пагражаць ніякая правакацыя. Рашэнне закрыць мяжу на 100% тычыцца забеспячэння бяспекі Польшчы“, — заявіў кіраўнік МУС.
Каментуючы заклік МЗС РФ не закрываць мяжу, ён падкрэсліў, што Расія на працягу гадоў агрэсіўна паводзіць сябе ў дачыненні да ўсяго цывілізаванага свету, а апошнім часам — і ў дачыненні да Польшчы. Вучэнні “Захад-2025” наўпрост накіраваныя супраць Польшчы і ЕС, расійскія і беларускія войскі адпрацоўваюць агрэсіўныя сцэнары супраць Польшчы, сказаў Кервіньскі.
Ён заклікаў не спекуляваць на прадмет таго, калі мяжа зноў адкрыецца: “У рашэння закрыць мяжу няма канкрэтнага тэрміну, таму не варта спекуляваць наконт даты 17-га. Вызначальнымі будуць даклады розных службаў аб гарантаванні бяспекі для польскіх грамадзян”.

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў ліпені вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка