У Магілёўскім раёне загінула вадзіцель пасля сутыкнення з ласём

25 верасня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Магілёўскім раёне паведамляе тэлеграм-канал УУС мясцовага аблвыканкама.
ДТЗ здарылася каля 7:00 25 верасня, 46-гадовая кіроўца аўтамабіля “Крайслер” на 12-м кіламетры аўтадарогі М-15 паблізу вёскі Красніца-1 “здзейсніла наезд на лася, які выбег у непасрэднай блізкасці перад аўтамабілем з правай абочыны, пасля чаго машына з’ехала ў кювет”, гаворыцца ў паведамленні.
Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. Праводзіцца праверка.
Раней паведамлялася, што ў Беларусі за сем месяцаў 2025 года зарэгістравана 2.995 ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, у выніку якіх загінула (траўмавана) 3.046 жывёл.
Адкрытай інфармацыі аб колькасці выпадкаў гібелі людзей пры сутыкненні з жывёламі на дарогах Беларусі пры ДТЗ няма, аднак гэта адбываецца рэгулярна.
29 жніўня ў ДТЗ у Гомельскім раёне загінуў матацыкліст, які сутыкнуўся з ласём.
6 ліпеня ў Мінскай вобласці аўтамабіль збіў лася і ўрэзаўся ў дрэва — два чалавекі загінулі, яшчэ тры апынуліся ў бальніцы.
У кастрычніку 2024 года ў Аршанскім раёне (Віцебская вобласць) у ДТЗ з ласём загінуў 30-гадовы кіроўца.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае да гранічнай асцярожнасці і ўважлівасці пры кіраванні сваім транспартам у месцах, дзе не выключана з’яўленне дзікіх жывёл, якія ў восеньскі перыяд найбольш актыўныя ў цёмны час сутак. Падкрэсліваецца, што павышаную небяспеку ўяўляюць ўчасткі аўтамабільных дарог з блізкаразмешчанай драўняна-хмызняковай расліннасцю.
Калі на шляху руху транспартнага сродку або на абочыне аўтадарогі з’явілася дзікая жывёла, неабходна неадкладна знізіць хуткасць і спыніцца, не сігналіць і не асляпляць фарамі.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаСапраўдная нармалізацыя стасункаў з Польшчай будзе, калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай — ДабравольскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля вызвалення палітвязняў патрэбныя дыялог і ціск, лічыць старшы палітычны дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка