Грамадзяне Беларусі змогуць да 30 дзён знаходзіцца ў Кыргызстане без рэгістрацыі
29 верасня, Позірк. Міжурадавае беларуска-кыргызстанскае пагадненне аб парадку знаходжання грамадзян на тэрыторыі дзвюх краін падпісана 29 верасня ў Мінску падчас візіту старшыні Кабінета міністраў — кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Адылбека Касымаліева.
Як паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, пасля ўступлення дакумента ў сілу “грамадзяне адной краіны, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі другой, будуць вызваляцца ад абавязку рэгістрацыі ў кампетэнтных органах на працягу 30 каляндарных дзён з даты ўезду”.
Адзначаецца, што падчас візіту падпісаныя таксама пагадненне аб рэадмісіі, “дарожная карта” аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва да 2030 года і міжведамасны мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы лічбавага развіцця.
Касымаліеў прыбыў у Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка


