Ціханоўская: Балюча бачыць, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца пажылыя людзі ў Беларусі
1 кастрычніка, Позірк. “Балюча бачыць, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца пажылыя людзі ў Беларусі”, — адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў заяве да Міжнароднага дня пажылых людзей 1 кастрычніка, паведаміла прэс-служба палітыка.
Кожны пяты пенсіянер вымушаны працягваць працаваць, і гэтая колькасць працягвае расці, бо “дзяржаўных выплатаў ужо не стае нават на самае неабходнае”, дадала яна.
“Пакуль моладзь уцякае з краіны ад ціску рэжыму, у Беларусі закрываюць дамы-інтэрнаты для пажылых і людзям сталага ўзросту застаецца спадзявацца толькі на сябе, — піша дэмлідар. — Пажылыя людзі — гэта нашы бацькі і дзядулі, тыя, хто ўсё жыццё працаваў, каб у нас была будучыня. Яны [вартыя] спакою і падтрымкі. Таму наш абавязак — не толькі дапамагаць ім у штодзённых дробязях, але і разам патрабаваць годных умоваў жыцця для ўсіх старэйшых: справядлівых пенсіяў, даступнай медыцыны і сацыяльных паслугаў”.
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) у справе ўразлівых груп Ірына Маклейн ў заяве з аналагічнай нагоды адзначыла, што “сацыяльная дзяржава — гэта не толькі пра пенсіі і льготы”, гэта мадэль, у якой дзяржава “абавязана служыць грамадзянам, будаваць сістэмы падтрымкі, забяспечваць празрысты і справядлівы механізм пераразмеркаванне рэсурсаў”.
“Аўтарытарны рэжым у Беларусі мэтанакіравана разбурае гэтую мадэль. Бо сацыяльная дзяржава патрабуе даверу паміж грамадзянамі і ўладай, а рэжым пабудаваны на страху і падаўленні. Там, дзе павінны быць інвестыцыі ў медыцыну і сацыяльныя паслугі, — мы бачым выдаткі на сілавы апарат. Там, дзе павінна быць забеспячэнне годнасці пажылых, — мы бачым рэпрэсіі і занядбанне”, — цытуе Маклейн прэс-служба АПК.
Менавіта пажылыя людзі “сёння найбольш пацярпелі ад таго, што ўлады замянілі сацыяльную палітыку рэпрэсіўнай”, лічыць палітык.
Беларусь, дадала яна, павінна вярнуць сабе прынцыпы сацыяльнай дзяржавы з празрыстымі пенсійнымі механізмамі, даступнай медыцынай, сістэмай сацыяльных паслуг і падтрымкай сям’і: “Бо толькі тая краіна, якая клапоціцца пра сваіх старэйшых, мае маральнае права называцца сучаснай і справядлівай”.
Паводле інфармацыі Мінпрацы, у Беларусі пражывае 2,4 млн пенсіянераў, з іх больш за 2,1 млн “дасягнула агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту”, амаль 1 млн 628 тыс. жыхароў Беларусі перасягнулі ўзрост 65 гадоў, гэта складае 18% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.
Міжнародны дзень пажылых людзей адзначаецца 1 кастрычніка пачынаючы з 1991 года. Быў абвешчаны на 45-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
71-гадовы Лукашэнка зычыў людзям сталага веку "актыўнага і здаровага даўгалецця"


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

