У Беларусь могуць прыехаць 39 будаўнікоў з Нігерыі
6 кастрычніка, Позірк. Урад нігерыйскага штата Бенуэ адобрыў удзел і спонсарства 39 нігерыйскіх спецыялістаў у розных сферах будаўніцтва ў Беларусі, вынікае з паведамлення платформы для прадпрымальнікаў і прадпрыемстваў Nigeria StartUp Act.
Размова аб праграме ў рамках супрацоўніцтва нігерыйскага Нацыянальнага ўпраўлення па пытаннях занятасці (National Directorate of Employment, NDE) з кампаніяй Enhanced Entrepreneurs Belarus Nig. Co. Ltd. (EBNC).
Паводле генеральнага дырэктара NDE Сілас Алі Агары, партнёрства з EBNC у 2019 годзе было ўстаноўлена для таго, каб даць кваліфікаваным нігерыйцам доступ да годных і ўстойлівых магчымасцяў працаўладкавання за мяжой.
Праграма, удакладніў ён, таксама прадугледжвае перадачу сучасных навыкаў і тэхналогій нігерыйскім спецыялістам, якія “атрымаюць карысць ад знаёмства з будаўнічымі стандартамі і практыкамі сусветнага ўзроўню”.
Як раней адзначаў “Позірк”, на сайце Бюро эміграцыі і працаўладкавання за мяжой урада Пакістана з пачатку верасня пачалі публікавацца прапановы па працы на будаўнічых спецыяльнасцях у Беларусі.
У прыватнасці, якая знаходзіцца ў другім па колькасці насельніцтва пакістанскім горадзе Лахоры (сталіца правінцыі Пенджаб) кампанія B.M.R. International з 3 верасня прапануе працу на будоўлі пяці зваршчыкам, дзесяці мулярам і бетоншчыкам, а таксама пятнаццаці арматуршчыкам і цеслярам.
За прыцягненне ў Беларусь працоўных мігрантаў у чарговы раз выступіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 4 кастрычніка Петрыкаўскі раён (Гомельская вобласць).
1 красавіка 2025 года Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Мінску з кіраўніком урада Пакістана Шахбазам Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў. Паводле яго, Беларусь гатова прыняць 100-150 тыс. спецыялістаў.
21 траўня Лукашэнка падпісаў указ “Аб павышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі”, які прадугледжвае адказнасць работадаўцаў за замежных работнікаў.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс. У лютаўскім дакладзе Групы незалежных экспертаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі гаварылася, што з краіны за гэты час магло з’ехаць да 600 тыс. грамадзян.
Лукашэнка, віншуючы 1 кастрычніка прэзідэнта Нігерыі Болу Цінубу і “дружалюбны народ” краіны з 65-годдзем незалежнасці запэўніў, што Мінск гатовы “нарошчваць аб’ёмы паставак тэхнікі, харчавання і іншай неабходнай прадукцыі, а таксама садзейнічаць вырашэнню надзённых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця для павышэння дабрабыту людзей”.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа пяць дзён кастрычніка колькасць спробаў незаконна трапіць з Беларусі ў ЕС вырасла на 80% у параўнанні з першай пяцідзёнкай кастрычніка 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка