Мінск 17:56

Эксперты European Democracy Hub: ЕС не трэба капіяваць падыход ЗША да Мінска, трэба падтрымліваць дэмсілы

Ілюстрацыйнае фота: Alexey Larionov / unsplash.com

11 кастрычніка, Позірк. Узяты ЗША курс на ўзаемадзеянне з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі “пагражае разбурыць гады ўзгодненага ціску, натхніць аўтарытарызм і раскалоць дэмакратычную апазіцыю Беларусі”, такая выснова ўтрымліваецца ў публікацыі калектыву аўтараў аналітычнага цэнтра European Democracy Hub (EDH).

Сумесны артыкул напісалі Жызэль Босэ — прафесар Маастрыхцкага ўніверсітэта (МУ; Нідэрланды) з асабістай кафедрай па знешняй падтрымцы дэмакратыі Еўрасаюза, прафесар у рамках праграмы Жана Манэ ў галіне міжнародных стасункаў ЕС; Рыгор Ніжнікоў — старшы навуковы супрацоўнік Фінскага інстытута міжнародных стасункаў у рамках праграмы па Расіі, усходнім суседстве ЕС і Еўразіі; Віке ван дэн Брук — аспірант МУ, які даследуе прасоўванне дэмакратыі ЕС і Польшчы ў Беларусі.

Аўтары мяркуюць, што для Еўрасаюза капіяванне падыходу Вашынгтона “было б стратэгічнай памылкай”, паколькі ЕС, у адрозненне ад ЗША, “мае агульную мяжу з Беларуссю, сутыкаецца з непасрэднымі пагрозамі бяспекі праз прысутнасць там расійскіх войскаў і ўжо ўклаў значныя рэсурсы ў падтрымку беларускіх дэмсіл”. Эксперты EDH канстатавалі, што аднаўленне ўзаемадзеяння з афіцыйным Мінскам “не толькі неразумнае і маральна памылковае, але і контрпрадуктыўнае для жыццёва важных інтарэсаў бяспекі Еўропы”.

На думку калектыву, ЕС трэба “прытрымлівацца сваёй цяперашняй прынцыповай пазіцыі — ізаляцыі Лукашэнкі пры адначасовым узмацненні ціску на рэжым і стратэгічных дзеяннях па абмежаванні ваеннага выкарыстання беларускай тэрыторыі Расіяй”.

ЕС павінен “значна ўзмацніць намаганні па ўзаемадзеянні з беларусамі і прадэманстраваць прыхільнасць да іх будучыні”. Эксперты выкрышталізавалі шэраг кірункаў для “лепшай падтрымкі” беларускіх дэмсіл. У першую чаргу, як вынікае з артыкула, Еўрасаюз мог бы стварыць фонд падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. “ЕС павінен выдзеліць фінансаванне для незалежных СМІ, актывістаў і сетак юрыдычнай абароны, асабліва для журналістаў, якія зазнаюць рэпрэсіі, праз новы фонд падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Фонд павінен працаваць на падставе двухузроўневай сістэмы: гранты хуткага рэагавання для тэрміновых патрэбаў і доўгатэрміновае фінансаванне для ўстойлівых ініцыятыў”, — гаворыцца ў матэрыяле.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: