Польшча адкрые пагранпераходы з Беларуссю ў другой палове лістапада, перакананы кіраўнік МУС Літвы

10 лістапада, Позірк. Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю ў другой палове лістапада, заявіў 10 лістапада ў эфіры радыё LRT міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч.
“Я на мінулым тыдні размаўляў з міністрам унутраных спраў Польшчы, — цытуе чыноўніка партал навін Delfi. — Яны планавалі адкрыць гэтыя пункты 1 лістапада, але з салідарнасці з Літвой гэтага не зрабілі. Але, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца пасля 15 лістапада, пасля 20-га. Думаю, гэта дакладна адбудзецца”.
5 лістапада міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі пацвердзіў, што Польшча была гатовая да адкрыцця двух пагранпераходаў на мяжы з Беларуссю “на мінулым тыдні”, аднак яно было адкладзенае праз “чарговыя правакацыі Беларусі на літоўскай мяжы”.
У цяперашні час дзяржустановы Польшчы зачыненыя ў сувязі з Днём незалежнасці, які будзе адзначацца 11 лістапада.
Напрыканцы мінулага месяца Літва сутыкнулася з неаднаразовымі выпадкамі масавага прылёту з Беларусі паветраных шароў і метэазондаў, якія выкарыстоўваюць кантрабандысты для перакідвання цыгарэт. Рэагуючы на гэта, Вільнюс некалькі разоў часова закрываў пункты пропуску, а 29 кастрычніка літоўскі ўрад вырашыў закрыць іх на больш працяглы тэрмін — да 24:00 30 лістапада (1:00 1 снежня паводле мінскага часу) з магчымасцю падаўжэння.
28 кастрычніка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў пра планы адкрыць два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — Баброўнікі (Бераставіца; закрыты ў лютым 2023 года пасля асуджэння актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, журналіста Анджэя Пачобута) і Кузніца (Брузгі; закрыты ў лістападзе 2021 года праз міграцыйны крызіс).
Аднак праз некалькі дзён, 30 кастрычніка, Кервіньскі паведаміў, што Варшава адклала адкрыццё гэтых пагранпераходаў на некалькі тыдняў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


