Прадстаўнік Генштаба анансаваў чарговыя вучэнні АДКБ на тэрыторыі Беларусі
16 лістапада, Позірк. Спецыяльныя вучэнні сіл Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) “Бар’ер-2026” анансаваў у інтэрв’ю “ВаенТВ” начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біяабароны (РХБ) Генштаба Узброеных сіл Вячаслаў Старкоў.
Паводле яго слоў, вучэнні пройдуць у наступным годзе на тэрыторыі Беларусі, падчас манеўраў будзе працягнутая “практыка сумеснага выканання задач па ліквідацыі біялагічных пагроз у інтарэсах Калектыўных міратворчых сіл” АДКБ.
Раней паведамлялася аб удзеле вайсковага кантынгенту Беларусі ў вучэннях з міратворчымі сіламі АДКБ “Бар’ер-2025” на тэрыторыі Таджыкістана.
Заяўлялася, што падчас вучэнняў беларускія вайскоўцы “прымуць актыўны ўдзел у адпрацоўцы задач па падтрыманні міру і бяспекі ў Цэнтральнаазіяцкім рэгіёне”, асаблівая ўвага будзе нададзена “ўдасканаленню навыкаў прымянення сучасных сродкаў і тэхналогій ва ўмовах аператыўнай абстаноўкі, якая хутка змяняецца”.
Раней Мінабароны паведамляла, што на вучэннях “Бар’ер-2025” будуць упершыню праведзеныя манеўры з сумесным фарміраваннем радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння, мяркуецца адпрацоўка вайскоўцамі “задач па ліквідацыі біялагічных пагроз у інтарэсах Калектыўных міратворчых сіл”.
З 31 жніўня па 6 верасня ў Беларусі праходзілі вучэнні з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ “Узаемадзеянне-2025”, “Пошук-2025” і “Эшалон-2025”.
12–16 верасня прайшлі маштабныя беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2025”, падчас якіх былі адпрацаваныя “планаванне ўжывання” ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан, аднак улады Арменіі замарозілі ўдзел краіны ў арганізацыі і заяўляюць аб магчымым выхадзе з блока. Ерэван абвінавачвае арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту з Азербайджанам, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Баку.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ 2019 па 2024 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 15% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка"Беларускае пытанне" наўмысна не вырашаецца ўкраінскімі уладамі — дэпутат ВР Ігар ГузьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон за тры кварталы атрымалася нарасціць прыбытакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



