Вярхоўны суд прызнаў памерлага Ярмольчыка вінаватым у генацыдзе

20 лістапада, Позірк. Вярхоўны суд 20 лістапада прызнаў памерлага больш за 40 гадоў таму кіраўніка падраздзялення дапаможнай паліцыі часоў нацысцкай акупацыі Аляксандра Ярмольчыка вінаватым паводле арт. 127 КК (генацыд), вынікае з паведамлення Генеральнай пракуратуры.
Згодна з версіяй абвінавачання, Ярмольчык як удзельнік, а пасля кіраўнік Хойніцкай раённай паліцыі забіў не менш за 247 чалавек (у тым ліку не менш за 37 дзяцей), а таксама рабіў замах на пазбаўленне жыцця яшчэ не менш як васьмі чалавек.
Абвінаваўчы вырак пастаноўлены без прызначэння пакарання — у сувязі са смерцю абвінавачанага.
Справа Ярмольчыка разглядалася з 20 кастрычніка. Тады было заяўлена, што пасля вайны мужчына жыў на тэрыторыі ФРГ пад імем Альберт Кругер, памёр 27 лістапада 1984 года.
У 1960-х — 1970-х гадах, паводле інфармацыі нагляднага органа, Ярмольчыка “спрабавалі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ў Германіі”, але “нямецкая Феміда доўга разглядала гэтую справу”.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа” (у красавіку таго ж года была ўзбуджаная крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа). Пры гэтым пад беларускім народам “для мэтаў гэтага закона разумеюцца савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 1302 КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, які дазваляе пераследваць памерлых у крымінальным парадку.
18 сакавіка 2024 года Вярхоўны суд прызнаў вінаватым паводле арт. 127 украінца Уладзіміра Катрука, якога абвінавацілі ў спаленні вёскі Хатынь. З прычыны яго смерці ў 2015 годзе пакаранне прызначанае не было.
30 снежня таго ж года ВС прызнаў вінаватым паводле арт. 127 без прызначэння пакарання карніка Хатыні Канстанціна Смоўскага.
28 сакавіка 2025 года ВС прызнаў памерлага ў Вялікабрытаніі ў 1997 годзе Сямёна Серафімавіча вінаватым паводле арт. 127.
17 кастрычніка 2025 года ВС прызнаў вінаватым у генацыдзе нябожчыка — камандзіра першай роты 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Осіпа Вінніцкага, які “наўмысна пазбавіў жыцця не менш за 403 чалавек, уключаючы не менш за 146 дзяцей, у тым ліку цяжарных жанчын, малалетніх, людзей сталага веку”.

- Эканоміка
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
