Мытня канфіскавала ў грамадзяніна Літвы на мяжы залатыя зліткі і манеты на 260 тыс. рублёў
24 лістапада, Позірк. 15 залатых зліткаў і манет коштам каля 260 тыс. рублёў канфіскавана ў грамадзяніна Літвы ў пункце пропуску Каменны Лог (з сумежнага боку Мядзінінкай), паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што ўказаны груз 57-гадовы мужчына схаваў ад мытнага кантролю пры перасячэнні мяжы на аўтамабілі “Нісан”.
Пры гэтым літоўскі грамадзянін перасоўваўся ў пункце пропуску па чырвоным калідоры, каб “падаць пасажырскую дэкларацыю на часовы ўвоз аўто, а таксама задэклараваць 5 юбілейных манет і 13 залатых зліткаў і манет”.
“Толькі пры даглядзе багажу грамадзяніна гродзенскія мытнікі выявілі металічны футляр, усярэдзіне якога было схавана яшчэ 7 зліткаў і 8 манет”, — гаворыцца ў паведамленні.
ДМК адзначае, што мужчына “заплаціць штраф у памеры да 30 базавых велічынь” (1.260 рублёў) у рамках адміністрацыйнага працэсу паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза з утойваннем ад мытнага кантролю). Матэрыялы справы накіраваныя ў суд.
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: Размяшчэнне войскаў РФ у Беларусі пагражае НАТО, неабходна ўмацоўваць усходнюю мяжу ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваАд пачатку года 12 чалавек загінула ад удараў токам — ДзяржэнергагазнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка



