Ціханоўская: У нашых інтарэсах, каб за стол перамоваў па Украіне трапіў ЕС

24 лістапада, Позірк. “Калі мы кажам пра цяперашні фармат міру, які ўключае ў сабе ЗША і Украіну, то <…> я не думаю, што [беларускія] дэмакратычныя сілы могуць патрапіць у перамоўны працэс”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на брыфінгу ў Варшаве 24 лістапада.
“Але ў нашых інтарэсах, каб за стол перамоваў патрапіў Еўрасаюз”, — дадала яна.
ЕС, на думку палітыка, у такім выпадку будзе адстойвауь інтарэсы дэмакратычнай Беларусі, бо “гэта і іх патрэба — каб Беларусь стала незалежнай ад расійскага ўплыву”.
“Голас Беларусі можа быць чутны. Год таму мы не маглі сабе ўявіць, што, як на дадзены момант, Еўразвяз не з’яўляецца непасрэдным удзельнікам перамоў [па Украіне]”, — адзначыла Ціханоўская.
Дэмсілы сочаць за перамоўным працэсам па Украіне, сказала Ціханоўская: “Свае пазіцыі мы ўжо перадалі найбліжэйшым саюзнікам [у ЕС]. Важна, каб па выніках любых дамоўленасцяў Беларусь не засталася пад кантролем Расіі”.
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства

