Мінск 14:28

У лістападзе колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 2,4 тыс. чалавек — даныя Белстата

Ілюстрацыйнае фота: multifacetedgirl / pixabay.com

29 снежня, Позірк. У лістападзе 2025 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 154,2 тыс. чалавек — на 2,4 тыс. менш, чым у кастрычніку (4 млн 156,6 тыс.; -0,06%), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені 2025 года ў эканоміцы было занята 4 млн 131,6 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 141 тыс., сакавіку — 4 млн 146,2 тыс., красавіку — 4 млн 135,8 тыс., траўні — 4 млн 122,1 тыс., чэрвені — 4 млн 149,7 тыс., ліпені — 4 млн 148 тыс., жніўні — 4 млн 156,2 тыс., верасні — 4 млн 151 тыс.

У студзені 2024 года ў эканоміцы было занята 4 млн 129,1 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 132,9 тыс., сакавіку — 4 млн 137,8 тыс., красавіку — 4 млн 126,5 тыс., траўні — 4 млн 112,2 тыс., чэрвені — 4 млн 113,6 тыс., ліпені — 4 млн 114,9 тыс., жніўні — 4 млн 118,5 тыс., верасні — 4 млн 108,7 тыс., кастрычніку — 4 млн 117,5 тыс., лістападзе — 4 млн 120,5 тыс., снежні — 4 млн 129,7 тыс.

У трэцім квартале 2025 года ўзровень занятасці ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросце склаў 85,7% — на 1,2 працэнтнага пункта больш, чым за першае паўгоддзе (84,5%), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата па выніках рэгулярнага выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: