Лукашэнка памілаваў 22 чалавекі, большасць — асуджаныя “за злачынствы экстрэмісцкай cкіраванасці”

30 снежня, Позірк. Указ аб памілаванні 22 чалавек падпісаў 30 снежня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Заяўлена, што “з гэтай колькасці 20 чалавек былі асуджаныя за злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці”. “Сярод памілаваных 15 жанчын і 7 мужчын, 11 чалавек мае непаўналетніх дзецей”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што ўсе гэтыя людзі напісалі прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, а таксама “прызналі віну і раскаяліся ў зробленым”.
“Рашэнне аб памілаванні прынятае прэзідэнтам з гуманітарных меркаванняў і ў інтарэсах сем’яў, а таксама з улікам станоўчых характарыстык памілаваных асоб”, — адзначана ў паведамленні.
Практыка вызвалення палітвязняў працягваецца ў Беларусі з ліпеня 2024 года. Зафіксавана не менш як 13 хваляў памілаванняў на падставе аналагічных указаў, у выніку якіх на волю выйшла каля 350 чалавек. Паралельна вязняў перыядычна вызваляюць і высылаюць з краіны — у межах дамоўленасцяў прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Лукашэнкам.
Разам з тым праваабаронцы рэгулярна прызнаюць палітвязнямі новых людзей, якія зазнаюць пераслед з боку ўладаў. Гэта сведчыць пра тое, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, нягледзячы на падобныя акты з боку Лукашэнкі.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці летась год раскрыта пяць забойстваў, учыненых з 1999-га па 2014-ы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
