Спрошчаны парадак выдачы беларусам польскага праязнога дакумента падоўжаны да 30 чэрвеня 2026 года

1 студзеня, Позірк. Спрошчаны парадак выдачы праязнога дакумента замежніка, які дзейнічае ў Польшчы для грамадзян Беларусі, падоўжаны да 30 чэрвеня 2026 года.
Адпаведная пастанова польскага міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) набыла моц 1 студзеня.
Спрошчаны парадак уведзены дзвюма пастановамі МУСіА, якія набылі моц 1 ліпеня 2023 года. Адно з іх вызваляе беларусаў ад выплаты збору за праязны дакумент, другое — пашырае кола тых, хто можа прасіць на яго выдачу, вызваляе ад неабходнасці даказваць тое, што асоба не мае магчымасці атрымаць праязны дакумент на радзіме.
Улады Польшчы рэгулярна падаўжаюць рашэнне захаваць спрошчаны парадак выдачы беларусам гэтага дакумента.
Напрыканцы траўня 2024 года Цэнтр беларускай салідарнасці паведаміў, што МУСіА Польшчы працуе над тым, каб павялічыць тэрмін дзеяння праязнога дакумента замежніка — “з вялікай верагоднасцю” — з аднаго да трох гадоў.
Як паведамляў “Позірк”, на кастрычнік 2025 года ў Польшчы было легалізавана сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі, заявіла 12 снежня 2025 года ў Вільнюсе юрыст Алеся Пажыток, які спецыялізуецца на міграцыйным праве.
Эксперт падкрэсліла, што гэтыя даныя не ўлічваюць беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне на падставе віз, знаходзяцца ў чаканні дазволу на жыхарства або рашэння пра наданне міжнароднай абароны.
Спаслаўшыся на даныя афіцыйнай статыстыкі, яна адзначыла, што часовы дазвол на жыхарства ў Польшчы на кастрычнік мела каля 91 тыс. беларусаў (на гуманітарных падставах, паводле працы, навучання, уз’яднання сям’і, прадпрымальніцтва ды інш.), сталы — каля 42 тыс. (з улікам асоб, якія мелі сталае месца жыхарства да 2020 года, а таксама пасля 2020-га, але з “картамі паляка”, польскімі каранямі ды інш.).

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30–31 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка


