Тры чалавекі патанулі ў Беларусі на доўгіх выхадных — ТРВОД

22 красавіка, Позірк. На доўгіх выходных (18–21 красавіка) у Беларусі патанулі тры чалавекі, паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Усе загінулыя — пенсіянеры.
У Гомельскай вобласці патанулі двое: у Рэчыцкім раёне 19 красавіка ў вадаёме-капані ў метры ад берага было знойдзена цела мужчыны (1950 года нараджэння); у Жыткавіцкім раёне 20 красавіка ў штучным вадаёме аграгарадка Верасніца — жанчыны (1952 г.н.).
У Валожынскім раёне Мінскай вобласці 21 красавіка патанулага мужчыну (1961 г.н.) знайшлі ў паўметры ад берага вадаёма.
Паводле інфармацыі ТРВОД, у 2025 годзе зарэгістравана 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).
Ад утаплення загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



