СК паведаміў пра смерць нованароджанага дзіцяці ў Баранавічах

22 красавіка, Позірк. Аб смерці нованароджанага дзіцяці ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць) паведамляе Следчы камітэт.
Паводле інфармацыі ведамства, 20 красавіка ва ўстанову аховы здароўя горада “паступіла 18-гадовая дзяўчына з прыкметамі родаў”.
“Супрацоўнікі міліцыі неадкладна выехалі па месцы яе знаходжання, дзе выявілі ў пакеце цела нованароджанага дзіцяці з цялеснымі пашкоджаннямі“, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Адзначаецца, што “праведзены дэталёвы агляд, зафіксаваная следавая карціна, а таксама дапытаныя сведкі і прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці“.
“У цяперашні час следчымі высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, аднаўляецца храналогія падзей, умовы, у якіх знаходзілася дзяўчына, а таксама прычыны, якія спрыялі трагедыі“, — паведамілі ў СК.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



