Службовыя асобы знаходзяцца “пад пільнай увагай” — кіраўнік МУС

22 красавіка, Позірк. Службовыя асобы ў Беларусі знаходзяцца “пад пільнай увагай”, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, выступаючы 22 красавіка з лекцыяй у Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.
Таму, падкрэсліў ён, “кожнаму варта падумаць, што і як ён робіць”.
“Многія пішуць, што ў Беларусі з карупцыяй змагаюцца, але перамагчы не могуць. Скажу шчыра: змагаліся і будзем змагацца. Недатыкальных у Беларусі няма”, — цытуе міністра прэс-служба ведамства.
На яго думку, сёння “немагчыма што-небудзь вырашыць незаконна”. “Хабарнікі мяркуюць, што праваахоўнікі дарма ядуць свой хлеб. Але гэта не так. Асноўнае пытанне — адкаты. Быццам бы ўсё сумленна: прадпрыемства, конкурс, пераможца. А потым хтосьці ідзе з канвертам да службовай асобы. Яшчэ раз хачу сказаць: усе напрамкі ў абавязковым парадку кантралююцца”, — рэзюмаваў чыноўнік.
Паводле даных Вярхоўнага суду, у 2025 годзе за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў асуджана 657 асоб — на 7,3% менш, чым у 2024-м (709). З асуджаных 199 чалавек прыгавораныя да розных тэрмінаў пазбаўлення волі. Пазбаўленне права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю ў якасці асноўнай меры пакарання прызначана 17 асобам, у якасці дадатковай — 557.
У мінулым годзе самы буйны хабар быў атрыманы ў крыптавалюце — на суму, эквівалентную 360 тыс. долараў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 сакавіка ў Мінску прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Дзяніс Гарлуковіч.
На тым жа мерапрыемстве старшы пракурор упраўлення Генеральнай пракуратуры па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Вольга Бахар заявіла, што 2025-м да крымінальнай адказнасці за карупцыйныя злачынствы прыцягнута 750 службовых асоб, “з іх сем займалі адказнае становішча“.
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе шмат у чым дзякуючы вобразу змагара з карупцыяй і працягвае выкарыстоўваць гэтую тэму. За больш чым 30 гадоў карупцыя так і не была пераможана.
Гл. таксама:
Лукашэнка паведаміў пра затрыманне за хабар міністра прыродных рэсурсаў
Экс-намеснік кіраўніка Гродзенскага райвыканкама асуджаны на 7,5 года пазбаўлення волі за хабар


- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–22 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ПАСЕ заклікалі Мінск адмяніць смяротнае пакаранне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ рэйтынгу ЦНІ сярод беларускіх гарадоў першае месца заняў Мінск, у пяцёрку ўвайшлі Смалявічы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале па эканамічным развіцці лідарам сярод рэгіёнаў была Брэсцкая вобласць, аўтсайдарам — МагілёўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём платных паслуг на душу насельніцтва павялічыўся ў 2,3 раза — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

