“Белавія” прыпыніла рэгулярныя рэйсы ў Дубай да 20 траўня

22 красавіка, Позірк. Аб прыпыненні выканання рэгулярных рэйсаў у/з Дубая (ААЭ) да 20 траўня паведаміла нацыянальная авіякампанія “Белавія”.
Пасажыры адмененых рэйсаў могуць аформіць вяртанне грошай за квіткі па месцы іх набыцця.
18 сакавіка ў кампаніі паведамілі аб падаўжэнні да 19 красавіка ўключна прыпынення выканання рэгулярных рэйсаў у/з Дубая ў сувязі з адкліканнем слотаў і дазволаў адпаведнымі авіяцыйнымі ўладамі.
13 сакавіка кампанія паведаміла, што з моманту пачатку баявых дзеянняў на Блізкім Усходзе выканала восем вывазных рэйсаў у Дубай і вярнула ў Беларусь 1.865 чалавек.
Раней перавозчык паведамляў, што ўлады Дубая адклікалі слоты і дазволы на палёты да 28 сакавіка.
Баявыя дзеянні на Блізкім Усходзе пачаліся 28 лютага, калі Ізраіль і ЗША распачалі ваенную аперацыю ў Іране.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



