За дзесяць дзён беларускім бязвізам скарысталася звыш 5 тыс. еўрапейцаў

22 красавіка, Позірк. З 13 па 22 красавіка ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехала 5.036 жыхароў еўрапейскіх краін (з 6 па 13 красавіка — 4.014), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За названы перыяд прыбыло 2.002 грамадзяніна Літвы (1.555), 1.961 грамадзянін і неграмадзянін Латвіі (957), 817 грамадзян Польшчы (768), 256 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (734).
З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь наведаў 1.310.591 жыхар Еўропы. З Латвіі прыбыў 419.381 іншаземец, з Літвы — 681.542, з Польшчы — 142.979. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехала 66 689 чалавек.
Для жыхароў Літвы і Латвіі бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года, Польшчы — з 1 ліпеня таго ж года, яшчэ 35 краін Еўропы — з 19 ліпеня 2024-га.
9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.
Пашыраны бязвіз тычыцца жыхароў Андоры, Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Мальты, Манака, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Паўночнай Македоніі, Румыніі, Сан-Марына, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



