У Польшчы затрыманы беларус — перавозчык падробленых абгортак для цыгарэтных фільтраў

22 красавіка, Позірк. Пра канфіскацыю абгортак для цыгарэтных фільтраў з “незаконна нанесенымі таварнымі знакамі вядомага тытунёвага брэнда” паведаміла 22 красавіка Палата падатковай адміністрацыі Беластока (Польшча).
Паводле інфармацыі ведамства, супрацоўнікі службы з Будзіска спынілі для праверкі грузавік пад кіраваннем 45-гадовага грамадзяніна Беларусі, які ехаў па трасе S61. Сцвярджаецца, што кіроўца “не змог адназначна сказаць, які тавар ён перавозіць у паўпрычэпе”.
“Аўтамабіль быў прасветлены, груз надглядзелі, — гаворыцца ў паведамленні. — Выявілася, што ў паўпрычэпе знаходзіцца 657 рулонаў агульнай вагой больш за 3,5 тоны з “коркавымі” абгорткамі для цыгарэтных фільтраў, абазначанымі таварнымі знакамі адной з вядомых тытунёвых марак”.
Паводле звестак тэрытарыяльнай Палаты падатковай адміністрацыі, “прадстаўнік кампаніі — уладальніка правоў на ахоўныя таварныя знакі пацвердзіў, што затрыманы тавар з’яўляецца падробкай, і падаў заяву пра пераслед вінаватых у здзяйсненні злачынства”. Кошт канфіскаваных абгортак ацэнены ў 131 тыс. злотых (36,3 тыс. долараў).
Адзначаецца, што кіроўца грузавіка быў дапытаны.
Згодна з польскім заканадаўствам, за нанясенне на тавары падробленых таварных знакаў прадугледжанае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ПАСЕ заклікалі Мінск адмяніць смяротнае пакаранне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ рэйтынгу ЦНІ сярод беларускіх гарадоў першае месца заняў Мінск, у пяцёрку ўвайшлі Смалявічы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале па эканамічным развіцці лідарам сярод рэгіёнаў была Брэсцкая вобласць, аўтсайдарам — МагілёўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём платных паслуг на душу насельніцтва павялічыўся ў 2,3 раза — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

