Здарылася ўцечка даных 241 тыс. кліентаў беларускай аўталізінгавай кампаніі
22 красавіка, Позірк. Аб уцечцы асабістых даных больш чым 241 тыс. кліентаў кампаніі ТАА “Джэнерал лізінг“, якая аказвае паслугі па афармленні лізінгу аўтамабіляў для фізічных асоб, паведаміў 22 красавіка Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных (НЦАПД).
Уцечка здарылася 17 красавіка 2026 года. Сцвярджаецца, што “аператар своечасова апавясціў асоб, закранутых інцыдэнтам”.
Кліентам кампаніі рэкамендуецца быць “асцярожнымі і ўважлівымі ў выпадку паступлення званкоў і паведамленняў з незнаёмых нумароў“, аператарам варта “звярнуць увагу на інфармацыйную бяспеку і забяспечыць крыптаграфічную абарону даных”.
Асаблівую ўвагу ў НЦАПД лічаць неабходным надаць “выдаленым працоўным месцам супрацоўнікаў, якія апрацоўваюць персанальныя даныя або маюць да іх доступ”.
Кампанія “Джэнерал лізінг” заснаваная ў 2015 годзе. На яе сайце адзначаецца, што за 10 гадоў працы кампанія заключыла больш за 10.000 дагавораў лізінгу аўтамабіляў.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



